Аб аб’яўленні 2010 года Годам якасці
У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, што прадугледжвае ўздым эканомікі і забеспячэнне яе канкурэнтаздольнасці, мадэрнізацыю вытворчасці на аснове актыўнага ўкаранення найноўшых тэхналогій, дынамічнае развіццё навукі і адукацыі, кардынальнае паляпшэнне ўмоў працы і быту людзей, рост іх дабрабыту, удасканаленне культуры міжасобасных адносін, пастанаўляю:
1. Аб’явіць у Рэспубліцы Беларусь 2010 год Годам якасці.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2010 годзе Года якасці, забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па яго выкананню і прыняць меры па рэалізацыі гэтага Указа.
3. Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму зацвердзіць галіновыя і рэгіянальныя планы мерапрыемстваў па правядзенню ў 2010 годзе Года якасці.
4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |