Аб павелічэнні памеру дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў
У мэтах узмацнення дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, п а с т а н а ў л я ю:
1. Выплачваць штомесячную дапамогу па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, што назначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 1992 года "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 27, арт. 473; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 305, 2/1403), у памеры 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2010 г., за выключэннем пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |