Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 17 снежня падпісаў Указ № 637, якім унесены змяненне і дапаўненні ва Указ ад 7 лютага 2006 года № 75 "Аб прадастаўленні грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, ільготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў".
Дакументам прадпісваецца перадаць райвыканкамам паўнамоцтвы па зацвярджэнню спісаў грамадзян, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў у адпаведнасці з Указам ад 7 лютага 2006 года № 75, а на аблвыканкамы ўскласці кантроль за правільнасцю ўключэння грамадзян у гэтыя спісы.
У сувязі з тым, што з кожным годам колькасць грамадзян, якія хочуць скарыстацца льготнымі крэдытамі, павялічваецца, Указам уводзіцца норма, у адпаведнасці з якой права на атрыманне льготнага крэдыту на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў грамадзянінам можа быць выкарыстана толькі адзін раз.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |