Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы дарожнага руху
У мэтах далейшага ўдасканалення арганізацыі дарожнага руху пастанаўляю :
1. Унесці ў Правілы дарожнага руху, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2005 г. № 551 ”Аб мерах па павышэнню бяспекі дарожнага руху“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 189, 1/6961; 2007 г., № 251, 1/9036), наступныя змяненні і дапаўненні:
1.1. у падпункце 194.12 пункта 194:
выкласці падпункт у наступнай рэдакцыі:
”194.12. шкло якога маюць ступень святлопрапускання менш за:
75 працэнтаў – для ветравога шкла (шкла, што прымяняецца для шклення пярэдняга праёма транспартнага сродка);
70 працэнтаў – для пярэдняга бакавога шкла;
70 працэнтаў – для іншага шкла, калі на ім не нанесена арганізацыяй (заводам)-вытворцам маркіроўка, што змяшчае адно з наступных спалучэнняў знакаў: ”43R“, ”V“; ”43R“, ”V-VI“; ”AS3“; ”43R“, ”V“, ”AS3“;*“;
дапоўніць падпункт падтэкставай заўвагай наступнага зместу:
”–––––––––––––––––––––––
* Гэтыя патрабаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, што выкарыстоўваюцца для транспартнага абслугоўвання, суправаджэння і забеспячэння бяспекі службовых асоб, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.“;
1.2. у пункце 37 дадатка 4 да гэтых Правіл:
выкласці пункт у наступнай рэдакцыі:
”37. На шкле і (або) у аконных праёмах транспартнага сродка ўстаноўлены не прадугледжаныя яго канструкцыяй дадатковыя прадметы або нанесены пакрыцці, у тым ліку плёначныя.*“;
дапоўніць пункт падтэкставай заўвагай наступнага зместу:
”–––––––––––––––––––––––
* Гэтыя патрабаванні:
не адносяцца да нанесеных на верхнюю частку ветравога шкла транспартнага сродка плёнак, пакрыццяў або напыленняў шырынёй не больш за 140 мм, а таксама да шторак на вокнах аўтобуса, жалюзі або шторак на заднім шкле легкавога аўтамабіля пры наяўнасці ў іх з абодвух бакоў наружных люстэрак задняга віду;
не распраўсюджваецца на транспартныя сродкі, што выкарыстоўваюцца для транспартнага абслугоўвання, суправаджэння і забеспячэння бяспекі службовых асоб, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.“.
2. Прызнаць страціўшымі сілу:
распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2006 г. № 116рп ”Аб святлопрапусканні шкла механічных транспартных сродкаў“;
распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2007 г. № 46рп ”Аб унясенні змяненняў у распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2006 г. № 116рп“.
3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |