Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 снежня падпісаў Указ № 622 "Аб удасканаленні парадку рэгулявання зямельных адносін і ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель".
Указам функцыі землеўпарадкавальных і геадэзічных службаў Дзяржкаммаёмасці перадаюцца ад яе тэрытарыяльных органаў мясцовым выканаўчым камітэтам з утварэннем у іх структуры адпаведных падраздзяленняў.
Перадача мясцовым выканаўчым камітэтам функцый землеўпарадкавальных і геадэзічных службаў Дзяржкаммаёмасці ажыццяўляецца з захаваннем існуючай агульнай колькасці дзяржаўных служачых у рэспубліцы.
За Дзяржкамітэтам па маёмасці захоўваюцца функцыі правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных адносін, геадэзіі, картаграфіі, вядзення адпаведных кадастраў і рэестраў згодна з Указам ад 5 мая 2006 года № 289 "Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь", а таксама дзяржаўны геадэзічны нагляд у абласцях і горадзе Мінску.
Разам з гэтымі нормамі Указ № 622 змяшчае палажэнні аб удасканаленні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель. Яны датычацца спрашчэння парадку продажу дзяржмаёмасці, што не выкарыстоўваецца, на аўкцыёнах з устанаўленнем нармальнай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні; прадастаўлення зямельных участкаў без правядзення аўкцыёнаў і без спагнання платы за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў пры рэалізацыі інвестпраектаў; удасканалення парадку звароту землекарыстальнікаў за дзяржаўнай рэгістрацыяй зямельных участкаў і правоў на іх; забароны падзелу зямельных участкаў, прадастаўленых для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі.
Указ прызначаны ўзмацніць кантроль за выкананнем землекарыстальнікамі патрабаванняў заканадаўства аб ахове і выкарыстанні зямель, удасканаліць яго механізм, а таксама аператыўна выяўляць парушэнні і прымаць меры па іх устараненню і прафілактыцы.
Дакумент уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем асобных пунктаў, якія ўступаюць у сілу з дня падпісання.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |