Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўУказы2009
border=0 border=0 border=0
border=0 2009 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Указ № 671 ад 31 снежня 2009 г.
Указ № 660 ад 28 снежня 2009 г.
Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў у Рэспубліцы Беларусь
Указ № 642 ад 24 снежня 2009 г.
Указ № 641 ад 24 снежня 2009 г.
Указ № 637 ад 17 снежня 2009 г.
Указ № 634 ад 17 снежня 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы дарожнага руху
Указ № 622 ад 11 снежня 2009 г.
Аб удасканаленні парадку рэгулявання зямельных адносін і ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель
Указ № 595 ад 7 снежня 2009 г.
Указ № 592 ад 7 снежня 2009 г.
Указ № 543 ад 16 лістапада 2009 г.
Указ № 538 ад 9 лістапада 2009 г.
Указ № 519 ад 23 кастрычніка 2009 г.
Указ № 524 ад 25 кастрычніка 2009 г.
Указ № 518 ад 23 кастрычніка 2009 г.
Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю
Указ № 510 ад 16 кастрычніка 2009 г.
Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
Указ № 499 ад 13 кастрычніка 2009 г.
Указ № 479 ад 25 верасня 2009 г.
Указ № 466 ад 24 верасня 2009 г.
Указ № 477 ад 25 верасня 2009 г.
Аб некаторых пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і ўнясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2009 г. № 194
Указ № 458 ад 14 верасня 2009 г.
Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе
Указ № 441 ад 7 верасня 2009 г.
Указ № 427 ад 21 жніўня 2009 г.
Указ № 414 ад 6 жніўня 2009 г.
Указ № 413 ад 6 жніўня 2009 г.
Указ № 407 ад 4 жніўня 2009 г.
Указ № 404 ад 4 жніўня 2009 г.
Указ N 371 ад 6 ліпеня 2009 г.
Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні
Указ № 355 ад 29 чэрвеня 2009 г.
Указ № 356 ад 30 чэрвеня 2009 г.
Указ № 349 ад 26 чэрвеня 2009 г.
Указ № 350 ад 26 чэрвеня 2009 г.
Указ № 334 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 336 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 331 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 332 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 333 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 328 ад 22 чэрвеня 2009 г.
Указ № 327 ад 22 чэрвеня 2009 г.
Указ № 320 ад 18 чэрвеня 2009 г.
Указ № 314 ад 16 чэрвеня 2009 г.
Указ № 302 ад 10 чэрвеня 2009 г.
Указ № 301 ад 10 чэрвеня 2009 г. аб зніжэнні платы за карыстанне льготнымі крэдытамі для жыллёвага будаўніцтва
Указ № 276 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Указ № 274 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Указ № 266 ад 28 мая 2009 г.
Указ № 265 ад 28 мая 2009 г.
Указ № 262 ад 26 мая 2009 г.
Указ № 258 ад 21 мая 2009 г.
Указ № 255 ад 21 мая 2009 г.
Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва
Указ № 256 ад 21 мая 2009 г.
Указ № 243 ад 12 мая 2009 г.
аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
Указ № 238 ад 7 мая 2009 г.
Указ № 239 ад 7 мая 2009 г.
Указ № 232 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 231 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 233 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 228 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 227 ад 30 красавіка 2009 г.
Указ № 224 ад 30 красавіка 2009 г.
Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Указ № 226 ад 30 красавіка 2009 г.
Указ № 196 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 194 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 192 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 178 ад 6 красавіка 2009 г.
Указ № 175 ад 4 красавіка 2009 г.
Указ № 138 ад 17 сакавіка 2009 года
Указ № 135 ад 17 сакавіка 2009 г.
Указ № 134 ад 17 сакавіка 2009 г.
Указ № 131 ад 17 сакавіка 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185
Указ № 123 ад 9 сакавіка 2009 г.
Указ № 116 ад 27 лютага 2009 г.
Указ № 106 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 100 ад 19 лютага 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 43
Указ № 105 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 104 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 91 ад 12 лютага 2009 г.
Указ № 97 ад 12 лютага 2009 г.
Указ № 70 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 76 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 75 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 74 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 64 ад 6 лютага 2009 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях будаўніцтва, адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў
Указ № 65 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 60 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 58 ад 2 лютага 2009 г.
Указ № 48 ад 23 студзеня 2009 г.
Указ № 49 ад 23 студзеня 2009 г.
Указ № 23 ад 10 студзеня 2009 г.
Указ № 7 ад 8 студзеня 2009 г.
Указ №6 ад 8 студзеня 2009 г.
Указ № 1 ад 3 студзеня 2009 г.
border=0 border=0
Указ № 518 ад 23 кастрычніка 2009 г.
Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю

Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю

У мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання маёмасці, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, удасканалення парадку вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай і прыватнай уласнасці:

1. Устанавіць, што:

рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Ураду Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны банк, Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Генеральная пракуратура забяспечваюць пералічэнне ў рэспубліканскі бюджэт платы за права заключэння дагавора арэнды капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак (далей - нерухомая маёмасць), што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, атрыманай пры правядзенні аўкцыёну па продажы права заключэння дагавора арэнды (далей - плата), і сродкаў, якія атрыманы ад здачы ў арэнду гэтай маёмасці і засталіся пасля выліку сум амартызацыйных адлічэнняў, выплаты падаткаў, збораў і іншых абавязковых плацяжоў у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты, у тым ліку ў дзяржаўныя мэтавыя бюджэтныя, а таксама ў дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды (далей - сродкі), калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

рэспубліканскія унітарныя прадпрыемствы і ўстановы, адміністрацыі свабодных эканамічных зон, іншыя арганізацыі, якім перададзена ў гаспадарчае веданне або аператыўнае кіраванне нерухомая маёмасць, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці, акцыянерныя таварыствы, створаныя ў працэсе прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці, рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні, якім перададзена названая маёмасць у бязвыплатнае карыстанне, забяспечваюць пералічэнне ў рэспубліканскі бюджэт платы і 50 працэнтаў сродкаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі. Валаўтваральныя арганізацыі рэальнага сектара эканомікі* Рэспублікі Беларусь, пералік якіх зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, забяспечваюць пералічэнне ў рэспубліканскі бюджэт платы і 20 працэнтаў сродкаў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

памер арэнднай платы вызначаецца на ўмовах, прадугледжаных гэтым Указам, вылічаецца зыходзячы з памеру базавай велічыні, устаноўленай на дзень заключэння дагавора арэнды, і пазначаецца ў гэтым дагаворы;

вызваленне ад пералічэння ў рэспубліканскі бюджэт платы і сродкаў ажыццяўляецца па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

у рэспубліканскі бюджэт не пералічваюцца плата за права заключэння дагавораў арэнды нерухомай маёмасці, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і аператыўным кіраванні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аператыўным кіраванні або гаспадарчым веданні арганізацый, падпарадкаваных гэтаму Кіраўніцтву справамі, аператыўным кіраванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама сродкі, атрыманыя ад здачы ў арэнду гэтай маёмасці;

падрыхтоўка і правядзенне аўкцыёнаў па продажы права заключэння дагавораў арэнды нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці і аператыўным кіраванні бюджэтных арганізацый**, ажыццяўляюцца за кошт сродкаў, што ўтварыліся ад перавышэння даходаў над расходамі, якія застаюцца ў распараджэнні арганізацый ад дзейнасці, што прыносіць даходы, а пры іх адсутнасці - за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Гэтыя расходы кампенсуюцца пераможцам аўкцыёну;

маёмасць можа быць перададзена ў субарэнду толькі са згоды арэндадаўца і на ўмовах, прадугледжаных у дагаворы арэнды;

плата і сродкі, названыя ў абзацах другім і трэцім гэтага пункта, пералічваюцца ў даход рэспубліканскага бюджэту не пазней за 22-е чысло месяца, наступнага за справаздачным;

нявыплата або няпоўная выплата ў рэспубліканскі бюджэт платы і сродкаў, названых у абзацах другім і трэцім гэтага пункта, вядзе да адказнасці, прадугледжанай Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю;

кантроль за пералічэннем у рэспубліканскі бюджэт платы і сродкаў ажыццяўляюць кіраўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, названых у абзацах другім і трэцім гэтага пункта;

нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у адносінах да якіх Рэспубліка Беларусь або адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, валодаючы акцыямі (долямі ў статутных фондах), можа вызначаць рашэнні, што прымаюцца гэтымі гаспадарчымі таварыствамі, прадастаўляецца ў бязвыплатнае карыстанне юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам згодна з дадаткам 1 да гэтага Указа;

юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі (за выключэннем юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія арганізуюць харчаванне вучняў у агульнаадукацыйных установах і ўстановах, што забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі), якім нерухомая маёмасць, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, перадаецца ў бязвыплатнае карыстанне, абавязаны кампенсаваць пазыкадаўцу амартызацыйныя адлічэнні (калі названыя адлічэнні праводзяцца), плацяжы за зямлю і падатак на нерухомую маёмасць, адпаведныя расходы па эксплуатацыі, капітальнаму і бягучаму рамонту гэтай нерухомай маёмасці, затраты на камунальныя паслугі, уключаючы ацяпленне, спажываемую электраэнергію, або несці гэтыя расходы самастойна, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Амартызацыйныя адлічэнні не кампенсуюцца пазыкаатрымальнікамі, калі бакамі дагавора бязвыплатнага карыстання з'яўляюцца бюджэтныя арганізацыі.

2. Ліквідаваць Рэспубліканскую камісію па ўпарадкаванню выкарыстання адміністрацыйных будынкаў, збудаванняў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.

3. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Палажэнне аб парадку здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці;

Палажэнне аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, іх частак;

Палажэнне аб парадку вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду гандлёвых месц на рынках і гандлёвых аб'ектах у гандлёвых цэнтрах дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці;

Палажэнне аб парадку вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду абсталявання, транспартных сродкаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

4. Дзеянне гэтага Указа не распаўсюджваецца на адносіны па перадачы маёмасці ў фінансавую арэнду (лізінг).

5. Прадаставіць права Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь растлумачваць пытанні прымянення гэтага Указа.

6. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 студзеня 2010 г.:

забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

7. Рэкамендаваць мясцовым Саветам дэпутатаў да 1 студзеня 2010 г.:

устанавіць парадак здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, і парадак пералічэння ў мясцовыя бюджэты платы за права заключэння дагавораў арэнды і сродкаў, атрыманых ад здачы ў арэнду нерухомай маёмасці, аналагічны парадку, вызначанаму ў гэтым Указе;

прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.

8. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму да 1 студзеня 2010 г. прыняць меры па выкананню гэтага Указа.

9. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам.

10. Унесці дапаўненні і змяненні ў наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

10.1. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 1996 г. нумар 9 "Аб упарадкаванні выкарыстання будынкаў, збудаванняў і іншых памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці" (Советская Белоруссия, 13 студзеня 1996 г., нумар 8):

пункт 2 пасля слоў "рэспубліканскай уласнасці" дапоўніць словамі ", калі іншае не ўстаноўлена заканадаўчымі актамі";

пункт 3 прызнаць страціўшым сілу;

у пункце 9 словы "Рэспубліканскую камісію па ўпарадкаванню выкарыстання адміністрацыйных будынкаў, збудаванняў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці" замяніць словамі "Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны банк, Нацыянальную акадэмію навук Беларусі";

10.2. з падпункта 4.2.2 пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2000 г. нумар 659 "Аб некаторых пытаннях дзейнасці Беларускага дзяржаўнага аб'яднання арганізацый бытавога абслугоўвання насельніцтва, а таксама іншых арганізацый сферы бытавых паслуг рэспублікі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2000 г., нумар 116, 1/1853) словы "ўзгодненыя з Рэспубліканскай камісіяй па ўпарадкаванню выкарыстання адміністрацыйных будынкаў, збудаванняў, вытворчых плошчаў і іншых аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці" выключыць;

10.3. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2005 г. нумар 148 "Аб неадкладных мерах па падтрымцы прадпрымальніцтва (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., нумар 52, 1/6336; нумар 103, 1/6561):

у пункце 1:

падпункт 1.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

"1.1. памер арэнднай платы за гандлёвыя месцы, якія прадастаўляюцца арандатарам на рынках і іншых гандлёвых аб'ектах прыватнай формы ўласнасці (далей - гандлёвыя аб'екты), вызначаецца арэндадаўцамі гандлёвых месц зыходзячы з памеру базавай стаўкі арэнднай платы і іншых умоў, вызначаных заканадаўчымі актамі;";

падпункты 1.2 -1.6 выключыць;

абзац першы часткі першай пункта 4 пасля слоў "гэтага Указа," дапоўніць словамі "заканадаўчых актаў, якія ўстанаўліваюць парадак вызначэння памераў арэнднай платы за гандлёвыя месцы на рынках і іншых гандлёвых аб'ектах,";

дадатак да гэтага Указа выключыць.

11. Прызнаць страціўшымі сілу ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іх асобныя палажэнні згодна з дадаткам 2 да гэтага Указа.

12. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю.

13. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2010 г., за выключэннем пунктаў 6-9 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.

Дагаворы арэнды і бязвыплатнага карыстання, заключаныя да ўступлення ў сілу гэтага Указа на тэрмін да 31 сакавіка 2010 г. уключна, дзейнічаюць на вызначаных у іх умовах і не патрабуюць прывядзення ў адпаведнасць з гэтым Указам, заключаныя не больш працяглы тэрмін, павінны быць прыведзены ў адпаведнасць з гэтым Указам у трохмесячны тэрмін з даты ўступлення яго ў сілу.

--------------------------

*Для мэт гэтага Указа да валаўтваральных арганізацый рэальнага сектара эканомікі належаць камерцыйныя арганізацыі, за якімі Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца асаблівы кантроль па выкананню асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на чарговы год.

**Для мэт гэтага Указа тэрмін "бюджэтная арганізацыя" выкарыстоўваецца ў значэнні, вызначаным у артыкуле 2 Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Скачаць Указ № 518 ад 29.10.2009 г. з дадаткамі
border=0 border=0
© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь