Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 верасня падпісаў Указ № 479 "Аб пераводзе жылых памяшканняў у нежылыя і ўнясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2006 г. № 152".
Дакумент прыняты ў адпаведнасці з запланаванымі мерапрыемствамі па лібералізацыі ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці і накіраваны на стварэнне дадатковых спрыяльных умоў для ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку на далейшае развіццё сферы паслуг па месцы жыхарства грамадзян.
Указам прадугледжваецца магчымасць пераводу жылых памяшканняў, размешчаных у аднакватэрных (блакіраваных) жылых дамах, а таксама на першых паверхах шматкватэрных жылых дамоў, у нежылыя. Такі перавод будзе ажыццяўляцца па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прынятым па заяве ўласнікаў жылых памяшканняў.
Перавод жылога памяшкання ў нежылое дасць магчымасць уласнікам такіх памяшканняў размяшчаць у іх арганізацыі і іх падраздзяленні, выкарыстоўваць іх у прадпрымальніцкай дзейнасці.
Пры гэтым ва Указе ўстаноўлены пэўныя абмежаванні, накіраваныя на недапушчэнне пераводу жылых памяшканняў у нежылыя, калі гэта не адпавядае правілам горадабудаўніцтва, прыродаахоўным, санітарным, проціпажарным і іншым патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў.
Прадугледжана таксама, што памяшканні, пераведзеныя ў нежылыя, не могуць выкарыстоўвацца для размяшчэння прамысловых вытворчасцей, а таксама аб'ектаў, якія з'яўляюцца крыніцамі выдзялення шкодных рэчываў, шуму і вібрацыі ў памерах, што перасягаюць устаноўленыя нарматывы, аказваюць негатыўны ўплыў на паказчыкі якасці навакольнага асяроддзя, умовы пражывання ў жылым доме іншых грамадзян і могуць прывесці да распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў.
Ва Указе замацаваны вычарпальны пералік дакументаў, неабходных для пераводу жылога памяшкання ў нежылое, а таксама прапісана працэдура такога пераводу з пазначэннем тэрмінаў разгляду прадстаўленых дакументаў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
Указ уступіць у сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |