Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2008 г. № 258 і ад 24 чэрвеня 2008 г. № 350
У мэтах павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці п а с т а н а ў л я ю:
1. Унесці змяненні і дапаўненне ў наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:
1.1. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2008 г. № 258 "Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 119, 1/9686):
1.1.1. у пункце 1:
у частцы першай словы "на суму набытых сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання і запасных частак да іх" замяніць словамі "на суму, роўную кошту набытых сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання і запасных частак да іх, будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння, выкананых работ па будаўніцтве і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння,";
частку другую выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"Датай набыцця сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання і запасных частак да іх з'яўляецца дата прыняцця іх юрыдычнымі асобамі ва ўстаноўленым парадку на ўлік, датай набыцця, будаўніцтва, рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння - адпаведна дата дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення або пераходу правоў на іх, змянення такіх будынкаў і збудаванняў.";
1.1.2. падпункт 2.1 пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"2.1. заснавальнікі (удзельнікі) юрыдычных асоб, названых у частцы першай пункта 1 гэтага Указа, пры набыцці сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання і запасных частак да іх, будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння для наступнай перадачы ва ўстаноўленым парадку гэтым юрыдычным асобам маюць права на працягу двух гадоў з даты іх перадачы змяншаць падатак на прыбытак на суму, роўную кошту перададзеных сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання і запасных частак да іх, будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння;";
1.2. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 чэрвеня 2008 г. № 350 "Аб прыцягненні інвестыцый у сельскагаспадарчую вытворчасць" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., № 157, 1/9827):
1.2.1. пункт 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"4. Юрыдычныя асобы маюць права штогод на працягу трох гадоў з даты, вызначанай у частцы першай падпункта 1.2 пункта 1 гэтага Указа, набываць сельскагаспадарчую тэхніку, абсталяванне і запасныя часткі да іх (далей - тэхніка і запасныя часткі да яе), будынкі і збудаванні спецыялізаваныя сельскагаспадарчага прызначэння, выконваць работы па будаўніцтве і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння са змяншэннем памеру збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аргарнай навукі, які падлягае выплаце на працягу каляндарнага года, на суму, роўную кошту набытых тэхнікі і запасных частак да яе, будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння, выкананых работ па будаўніцтве і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння.
Юрыдычныя асобы, якія выплачваюць у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1999 г. № 27 "Аб увядзенні адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 54, 1/481) адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, маюць права штогод на працягу трох гадоў з даты, вызначанай у частцы першай падпункта 1.2 пункта 1 гэтага Указа, набываць тэхніку і запасныя часткі да яе, будынкі і збудаванні спецыялізаваныя сельскагаспадарчага прызначэння, выконваць работы па будаўніцтве і рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння са змяншэннем сумы адзінага падатку для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, які падлягае выплаце ў бюджэт на працягу каляндарнага года, на такую суму, але не больш як 50 працэнтаў сумы гэтага падатку, разлічанага па ўстаноўленай стаўцы.
Датай набыцця тэхнікі і запасных частак да яе з'яўляецца дата прыняцця іх юрыдычнымі асобамі ва ўстаноўленым парадку на ўлік, датай набыцця, будаўніцтва, рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння - адпаведна дата дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення або пераходу правоў на іх, змянення такіх будынкаў і збудаванняў.";
1.2.2. пункт 5 пасля слоў "запасных частак да яе" дапоўніць словамі ", будынкаў і збудаванняў спецыялізаваных сельскагаспадарчага прызначэння".
2. Гэты Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, наступнага за месяцам яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |