Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, што пацвярджаюць права грамадзян на льготы
У сувязі з неабходнасцю рацыянальнага выкарыстання сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што накіроўваюцца на пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, п а с т а н а ў л я ю:
1. Правесці з 1 студзеня па 31 снежня 2012 г. абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.
2. Устанавіць, што:
да заканчэння абмену, прадугледжанага ў пункце 1 гэтага Указа, права на льготы грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, прадастаўляецца ў адпаведнасці з пасведчаннямі ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, у якіх права на льготы, устаноўленыя Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2009 года "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., нумар 17, 2/1561), узнікла з 16 чэрвеня 2009 г. па 31 снежня 2011 г., выдаюцца пасведчанні ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з называннем артыкулаў гэтага Закона, у адпаведнасці з якімі прадастаўляюцца льготы.
3. Абласным (Мінскаму гарадскому) выканаўчым камітэтам, гарадскім і раённым выканаўчым камітэтам, адміністрацыям раёнаў у гарадах абласнога падпарадкавання і г.Мінску па месцы жыхарства грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый, забяспечыць унясенне змяненняў у раней выдадзеныя ім пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з улікам норм Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый".
4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняць меры па рэалізацыі гэтага Указа.
5. Гэты Указ уступае ў сілу з 16 ліпеня 2009 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |