Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2009Лiпень1-12 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-12 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
"Славянскі базар у Віцебску" - нацыянальная гордасць беларусаў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа з нацыянальным святам
У кожнай вобласці Беларусі неабходна ствараць навучальныя ўстановы для адораных дзяцей
Прэзідэнт Беларусі памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі
КС павінен больш актыўна сачыць за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у Беларусі
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю пісьменніка Васіля Аксёнава яго родным і блізкім
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена групе выпускнікоў ваенных навучальных устаноў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алену Абразцову з юбілеем
Малазабяспечаным грамадзянам у Беларусі будуць выдавацца крэдыты на тавары працяглага карыстання пад 10 працэнтаў гадавых
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння
Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць і ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам, і ў зоне свабоднага гандлю з ЕС
Аляксандр Лукашэнка наведаў гала-канцэрт «Мы перамаглі!»
У Беларусі памятаюць і ганарацца подзвігам пакалення Пераможцаў
У адрас Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыйшлі шматлікія віншаванні
Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 50-й міжнароднай сустрэчы партызан і падпольшчыкаў Беларусі, Расіі і Латвіі
Аляксандр Лукашэнка адобрыў дагавор аб заснаванні Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС
Каментарый да Указа № 367 ад 2 ліпеня 2009 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні чарговых воінскіх і спецыяльных званняў
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Людмілы Зыкінай
Каментарый да Указа № 356 ад 30 чэрвеня 2009 г.
Вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады ВАВ" узнагароджаны 22 населеныя пункты Беларусі
border=0 border=0
У кожнай вобласці Беларусі неабходна ствараць навучальныя ўстановы для адораных дзяцей10.07.2009

У кожнай вобласці Беларусі неабходна ствараць навучальныя ўстановы для адораных дзяцей па ўзоры Лужаснянскай школы-інтэрната-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці. Такую задачу паставіў 10 ліпеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць.

Кіраўнік дзяржавы наведаў школу-інтэрнат-гімназію для здольных і таленавітых дзяцей у Лужасне, дзе навучаюцца і выхоўваюцца дзеці, адабраныя сюды з усёй вобласці. У асноўным усе вучні з сельскай мясцовасці, 40 працэнтаў дзяцей - з малазабяспечаных сем'яў, 24 працэнты - дзеці-сіроты.

Лужаснянская школа-інтэрнат-гімназія з'яўляецца шматпрофільнай навучальнай установай. Тут даецца не толькі якасная адукацыя, але і добрая магчымасць творчага і фізічнага развіцця. Прыём вучняў вядзецца праз сістэму ўступных іспытаў. Сёння тут навучаюцца 275 вучняў. За 15 гадоў існавання навучальнай установы было падрыхтавана 1047 пераможцаў раённых, 340 абласных, 195 рэспубліканскіх і 14 міжнародных прадметных алімпіяд. Акрамя таго, 156 гімназістаў узнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Гімназія цесна ўзаемадзейнічае з многімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі рэспублікі, практычна 100 працэнтаў дзяцей, якія скончылі гэту навучальную ўстанову, паступаюць у ВНУ.

На думку Прэзідэнта, вопыт па навучанні таленавітых дзяцей з сельскай мясцовасці, як гэта робіцца ў Лужасне, неабходна распаўсюджваць на ўсю рэспубліку.
"Калі ёсць запатрабаванасць, то трэба адбіраць таленавітых дзяцей, ствараць у кожнай вобласці такія добрыя "астраўкі ведаў" і даваць дзецям адпаведную адукацыю", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што неабходна на самых ранніх стадыях развіцця асобы "вычляняць і падтрымліваць таленавітых дзяцей, каб яны не згубіліся ў жыцці". "Гэта - аснова дзяржавы. Тады будзе і прамысловасць, і сельская гаспадарка, і спорт, і турызм, калі мы падтрымаем гэтых дзяцей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як падкрэсліў Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, у рэспубліцы ёсць магчымасці для ажыццяўлення гэтай ідэі. Такія навучальныя ўстановы можна ствараць на базе ўжо існуючых з укараненнем тэхналогій і методык падобна да тых, якія прымяняюцца ў Лужаснянскай школе-інтэрнаце-гімназіі. На думку міністра, гэта навучальная ўстанова - канкрэтны прыклад рэалізацыі прэзідэнцкіх праграм "Дзеці Беларусі" і "Маладыя таленты Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тым, як вядзецца навучальны і выхаваўчы працэс у школе, у якіх умовах жывуць і навучаюцца юныя таленты, пабываў у навучальных аўдыторыях, жылых пакоях, спартыўнай і трэнажорнай залах, басейне, футбольным полі. З нагоды прыезду Прэзідэнта вучні арганізавалі невялікі імправізаваны канцэрт.

Пазней Аляксандр Лукашэнка разам з юнымі выхаванцамі ў двары гімназіі пасадзіў яліну.

Прэзідэнт з цеплынёй паразмаўляў з вучнямі гімназіі. Юнакі і дзяўчаты пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, ці марыў ён у іх узросце аб тым, каб стаць Прэзідэнтам, а таксама якімі якасцямі неабходна валодаць, каб заняць такую высокую дзяржаўную пасаду. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што неабходна быць "чалавекам ад зямлі". "Трэба адчуваць людзей: і дзяцей, і дарослых, і селяніна, і рабочага, а самае галоўнае - каб народ цябе адчуваў", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

На развітанне Аляксандр Лукашэнка перадаў у дар выхаванцам школы-інтэрната-гімназіі новы аўтобус.

Увечары Кіраўнік дзяржавы, як і ў папярэднія гады, прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".







© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь