Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю пісьменніка Васіля Аксёнава яго родным і блізкім.
"Васіль Аксёнаў унёс значны ўклад у развіццё сучаснай літаратуры. Яго творчасць заснавана на ідэалах свабоды, гуманізме і павазе да асобы. Напісаныя ім творы вызначаюцца складанасцю і шматграннасцю ўспрыняцця навакольнага свету, імкненнем да асэнсавання няпростых філасофскіх і сацыяльных праблем, вучаць людзей у любых сітуацыях захоўваць годнасць, жыць па законах сумлення і гонару", - гаворыцца ў спачуванні.
"У сваіх чытачоў Васіль Паўлавіч заслужыў павагу за нястомныя маральныя шуканні, вернасць перакананням у самых складаных і трагічных абставінах", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. |