Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена групе выпускнікоў ваенных навучальных устаноў. Адпаведнае распараджэнне 6 ліпеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У прыватнасці, за выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена наступным ваеннаслужачым Узброеных Сіл: выпускніку камандна-штабнога факультэта ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" падпалкоўніку Уладзіміру Гіро; выпускніку дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Ваенна-інжынерная акадэмія" падпалкоўніку Андрэю Жылякову; выпускніку дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю.А.Гагарына" падпалкоўніку Дзмітрыю Капусціну; выпускніку факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" палкоўніку Ігару Кашляку; выпускніку камандна-штабнога факультэта ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" падпалкоўніку Яўгену Машкову; выпускніку камандна-штабнога факультэта ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" падпалкоўніку Сяргею Пратасевічу; выпускніку дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі" палкоўніку Андрэю Рапаровічу; выпускніку дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Ваенная акадэмія сувязі імя С.М.Будзённага" падпалкоўніку Аляксандру Раманоўскаму; выпускніку дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі "Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі" падпалкоўніку Уладзіміру Сушу. |