Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Героя Сацыялістычнай Працы народную артыстку СССР Алену Абразцову з юбілеем.
"Вы - адна з вялікіх спявачак сучаснасці, якая валодае голасам непаўторнай сілы і прыгажосці, чыя творчасць - сапраўдны культурны здабытак Расіі. Дзякуючы яркаму таленту, высокаму выканальніцкаму майстэрству і вельмі вялікай асабістай чароўнасці вам удалося пакарыць самыя праслаўленыя оперныя сцэны і заваяваць сэрцы паклоннікаў у розных краінах свету", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы з нецярпеннем чакаюць сустрэч з любімай артысткай, майстэрства якой дорыць людзям радасць і садзейнічае ўмацаванню дружбы і духоўных сувязей паміж народамі. |