Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2009Лiпень1-12 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-12 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
"Славянскі базар у Віцебску" - нацыянальная гордасць беларусаў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа з нацыянальным святам
У кожнай вобласці Беларусі неабходна ствараць навучальныя ўстановы для адораных дзяцей
Прэзідэнт Беларусі памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі
КС павінен больш актыўна сачыць за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у Беларусі
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю пісьменніка Васіля Аксёнава яго родным і блізкім
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена групе выпускнікоў ваенных навучальных устаноў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алену Абразцову з юбілеем
Малазабяспечаным грамадзянам у Беларусі будуць выдавацца крэдыты на тавары працяглага карыстання пад 10 працэнтаў гадавых
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння
Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць і ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам, і ў зоне свабоднага гандлю з ЕС
Аляксандр Лукашэнка наведаў гала-канцэрт «Мы перамаглі!»
У Беларусі памятаюць і ганарацца подзвігам пакалення Пераможцаў
У адрас Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыйшлі шматлікія віншаванні
Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 50-й міжнароднай сустрэчы партызан і падпольшчыкаў Беларусі, Расіі і Латвіі
Аляксандр Лукашэнка адобрыў дагавор аб заснаванні Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС
Каментарый да Указа № 367 ад 2 ліпеня 2009 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні чарговых воінскіх і спецыяльных званняў
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Людмілы Зыкінай
Каментарый да Указа № 356 ад 30 чэрвеня 2009 г.
Вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады ВАВ" узнагароджаны 22 населеныя пункты Беларусі
border=0 border=0
Малазабяспечаным грамадзянам у Беларусі будуць выдавацца крэдыты на тавары працяглага карыстання пад 10 працэнтаў гадавых06.07.2009

Малазабяспечаным грамадзянам у Беларусі будуць прадастаўляцца крэдыты тэрмінам да трох гадоў з выплатай 10 працэнтаў гадавых на спажывецкія патрэбы для набыцця тавараў працяглага карыстання. Адпаведны ўказ нумар 371 "Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні" 6 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент выдадзены ў мэтах узмацнення дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаных грамадзян Беларусі.

Указам прадугледжана прадастаўленне ў 2009-2010 гадах малазабяспечаным грамадзянам крэдытаў на спажывецкія патрэбы для набыцця нехарчовых груп тавараў працяглага карыстання. Функцыі па выдачы такіх крэдытаў ускладаюцца на ААТ "Ашчадны банк "Беларусбанк", "Белаграпрамбанк", "Белінвестбанк" і "Белпрамбудбанк". Крэдыты будуць выдавацца ў беларускіх рублях тэрмінам да трох гадоў з выплатай 10 працэнтаў гадавых за карыстанне імі.

Права на атрыманне льготных спажывецкіх крэдытаў будуць мець грамадзяне, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям'і, вылічаны за тры месяцы, што папярэднічаюць месяцу заключэння крэдытнага дагавора, не перасягае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек (цяпер Br1130,8 тыс.).

Дзяржава за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту возьме на сябе нагрузку ў выглядзе кампенсацыі страт банкаў ад выдачы льготных крэдытаў.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць аказаць дадатковую дзяржаўную падтрымку малазабяспечаным слаям насельніцтва, што з'яўляецца яшчэ адным рэальным дзеяннем, накіраваным на ўмацаванне сацыяльнай абароненасці жыхароў нашай краіны.

Указ уступае ў сілу праз адзін месяц пасля афіцыйнага апублікавання, за выключэннем асобных яго пунктаў.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь