Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2009Лiпень1-12 лiпеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-12 лiпеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
"Славянскі базар у Віцебску" - нацыянальная гордасць беларусаў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Манголіі Цахіягійна Элбэгдоржа з нацыянальным святам
У кожнай вобласці Беларусі неабходна ствараць навучальныя ўстановы для адораных дзяцей
Прэзідэнт Беларусі памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі
КС павінен больш актыўна сачыць за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у Беларусі
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю пісьменніка Васіля Аксёнава яго родным і блізкім
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена групе выпускнікоў ваенных навучальных устаноў
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Алену Абразцову з юбілеем
Малазабяспечаным грамадзянам у Беларусі будуць выдавацца крэдыты на тавары працяглага карыстання пад 10 працэнтаў гадавых
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з днём нараджэння
Беларусь зацікаўлена ўдзельнічаць і ў Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам, і ў зоне свабоднага гандлю з ЕС
Аляксандр Лукашэнка наведаў гала-канцэрт «Мы перамаглі!»
У Беларусі памятаюць і ганарацца подзвігам пакалення Пераможцаў
У адрас Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыйшлі шматлікія віншаванні
Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 50-й міжнароднай сустрэчы партызан і падпольшчыкаў Беларусі, Расіі і Латвіі
Аляксандр Лукашэнка адобрыў дагавор аб заснаванні Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС
Каментарый да Указа № 367 ад 2 ліпеня 2009 г.
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысваенні чарговых воінскіх і спецыяльных званняў
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю народнай артысткі СССР Людмілы Зыкінай
Каментарый да Указа № 356 ад 30 чэрвеня 2009 г.
Вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады ВАВ" узнагароджаны 22 населеныя пункты Беларусі
border=0 border=0
У Беларусі памятаюць і ганарацца подзвігам пакалення Пераможцаў03.07.2009

У Беларусі памятаюць і ганарацца подзвігам пакалення Пераможцаў. Аб гэтым заявіў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 ліпеня на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кіраўнік дзяржавы лічыць глыбока сімвалічным той факт, што Дзень Незалежнасці адзначаецца ў нашай краіне менавіта 3 ліпеня, тым самым звязваючы разам святыя для кожнага з беларусаў словы і паняцці - Свабода і Незалежнасць. "Вызначыўшы гэту дату галоўным дзяржаўным святам, беларускі народ чарговы раз даказаў сваю мудрасць, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Крыніцай нашага суверэнітэту з'яўляюцца не папяровыя дэкларацыі, не заявы так званых нацыянальных лідэраў, а воля народа, яго павага да сваёй гераічнай гісторыі, да таго цяжкага і незабыўнага подзвігу мільёнаў салдат і афіцэраў, партызан і падпольшчыкаў, мірных грамадзян, якія перамаглі карычневую чуму".

Нягледзячы на тое, што гітлераўцам удалося прыйсці на беларускую зямлю, паставіць на калені беларускі народ яны так і не змаглі, падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

"У ваенныя гады, нягледзячы на аб'ектыўна існуючыя супярэчнасці і розныя палітычныя ўстоі, заходнія краіны ў барацьбе з нацызмам знаходзіліся ў адным страі з савецкім народам. Гады Другой сусветнай вайны паказалі, што няма нічога больш каштоўнага, чым згуртаванасць і яднанне краін і народаў", - адзначыў Прэзідэнт.

На яго думку, сёння для пераадолення глабальнага фінансава-эканамічнага крызісу, прадухілення распаўсюджвання ядзернай зброі, барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам міжнароднай супольнасці неабходна аб'ядноўваць намаганні, паслядоўна праводзіць справядлівую і міралюбівую палітыку.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, "значнасць ролі нашай краіны ў забеспячэнні бяспекі, падтрыманні міру ў еўрапейскім рэгіёне ні ў кога не павінна выклікаць сумненняў".

Прэзідэнт перакананы, што ў свеце "не павінна быць звышдзяржаў, якія самі сябе надзялілі правам дыктаваць умовы, як жыць суверэнным і незалежным дзяржавам". "Кожны народ, кожная краіна маюць права на ўласны выбар свайго шляху развіцця. Гэта асноватворны прынцып міжнародных адносін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Таму Беларусь як адна з заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый імкнецца да збліжэння народаў. Мы катэгарычна супраць вырашэння любых канфліктаў ваенным шляхам".

"Вельмі важна, каб кожная дзяржава ўсведамляла сваю адказнасць перад сусветнай супольнасцю. Беларусь нязменна верная традыцыям міру і добрасуседства. Мы лічым сваімі жыццёва важнымі інтарэсамі развіццё ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі дзяржавамі, захаванне і ўмацаванне існуючых сістэм міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, паслядоўна праводзім збалансаваную шматвектарную знешнюю палітыку", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што "апошнім часам з'явіліся спробы трактаваць прынцып шматвектарнасці амаль што як здрадніцтва саюзнікаў з боку Беларусі". "Не слабее імкненне праціўнікаў беларуска-расійскай інтэграцыі ўбіць клін у нашы адносіны", - адзначыў Прэзідэнт. - Я неаднаразова гаварыў і яшчэ раз падкрэслю (і хачу, каб гэта пачулі, перш за ўсё, расіяне і кіраўніцтва Расіі): Беларусь не гандлюе дружбай з Расіяй. Мы - брацкія народы, мы - адзін народ. Наша агульная Вялікая Перамога і сённяшні юбілей, якія сімвалізуюць сумесны ўклад у разгром агрэсара, у вызваленне нашых народаў і ўсяго чалавецтва ад фашысцкага заняволення, тысячаразова перавышаюць узаемныя рознагалоссі і прэтэнзіі. Разам мы вырашалі і вырашым любыя праблемы".

Аляксандр Лукашэнка таксама заўважыў, што "за апошнія 15 гадоў рэспубліцы неаднаразова прадказвалі эканамічны крах і сацыяльныя ўзрушэнні, але наш запас трываласці дастатковы". На фоне сучасных канфліктаў, тэрарыстычных актаў, якія адбываюцца на розных кантынентах планеты, у Беларусі надзейна забяспечваецца спакой і згода ў грамадстве, адзінства народа, абарона ад ваенных пагроз і іншых знешніх выклікаў. Для таго каб так было і ў далейшым, мы паслядоўна і настойліва ўмацоўваем сваю нацыянальную бяспеку, у тым ліку абараназдольнасць, заявіў Прэзідэнт.

Паводле яго ацэнкі, беларуская армія добра ўзброена і падрыхтавана для абароны сваёй краіны. "Нашы сыны, якія аддаюць воінскі абавязак Радзіме, - гэта эліта грамадства. І мы павінны зрабіць усё, каб яны мелі самую сучасную зброю, былі сацыяльна абаронены і самае галоўнае - каб салдацкія маці былі ўпэўнены ў іх шчаслівым лёсе. Людзі ў пагонах у нашай краіне нязменна карыстаюцца даверам і павагай. Мы дабіліся таго, што служыць у беларускай арміі стала пачэсна і прэстыжна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ўсім ветэранам і павіншаваў суайчыннікаў са знамянальнай датай гераічнай гісторыі Беларусі.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь