З нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у адрас Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыйшлі шматлікія віншаванні ад замежных палітычных і грамадскіх дзеячаў.
У ліку кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія павіншавалі Аляксандра Лукашэнку і ў яго асобе беларускі народ, - прэзідэнты Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана.
Віншавальныя пасланні накіравалі таксама прэзідэнты ФРГ, Індыі, Ірландыі, Сербіі, Сірыі, Францыі, Швейцарскай Канфедэрацыі, Балгарыі, Грэцыі, Алжыра, кіраўнікі Лівіі і Кубы.
Свае віншаванні выказалі Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, Старшыня КНР Ху Цзіньтао, Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. |