Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 50-й міжнароднай сустрэчы партызан і падпольшчыкаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Латвійскай Рэспублікі на Кургане Дружбы.
«Мы ніколі не забудзем, што незалежнасць нашай краіны і Вялікая Перамога былі заваяваны беларусамі ў адзіным страі з іншымі народамі Савецкага Саюза», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў словы ўдзячнасці ветэранам за адданасць традыцыям баявога братэрства, за прыклад мужнасці і патрыятызму. «Нізкі вам паклон за мудрасць, бясцэнны вопыт і душэўную цеплыню, якія вы шчодра перадаеце маладым. Няхай вас заўсёды акружаюць любоў і клопаты блізкіх людзей, пашана і прызнанне ў грамадстве», - гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка дзяржавы. |