Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 ліпеня падпісаў Указ № 367 "Аб некаторых пытаннях жыллёвага будаўніцтва".
Указам устаноўлена, што прыцягненне забудоўшчыкам пры будаўніцтве жылых дамоў грашовых сродкаў фізічных асоб магчыма толькі на аснове дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва, а таксама шляхам выпуску жыллёвых аблігацый з улікам дагавораў (пагадненняў), заключаных паміж эмітэнтам і фізічнай асобай, што прадугледжваюць абавязацельствы эмітэнта па будаўніцтву жылых памяшканняў уладальнікам жыллёвых аблігацый у адпаведнасці з заканадаўствам.
Гэта абумоўлена тым, што некаторыя забудоўшчыкі заключаюць з грамадзянамі дагаворы інвесціравання будаўніцтва кватэр, а не дагаворы стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва. Пры гэтым імі ігнаруецца той факт, што згодна з Інвестыцыйным кодэксам Рэспублікі Беларусь пад інвестыцыйнай дзейнасцю разумеецца ўкладанне інвестыцый з мэтай атрымання прыбытку, у той час як будаўніцтва жылля ў большасці выпадкаў ажыццяўляецца для паляпшэння грамадзянамі жыллёвых умоў.
Акрамя таго, Указам удакладнена, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы маюць права накіроўваць забудоўшчыку ў якасці дольшчыкаў канкрэтных грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. У выпадку калі такое накіраванне адсутнічае, забудоўшчык мае права прымаць гэтых грамадзян у межах устаноўленай квоты з ліку тых, хто звярнуўся ў парадку чаргі.
Калі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі не вызначана катэгорыя асоб, якой павінна аддавацца перавага пры заключэнні дагавораў стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва, забудоўшчык не мае права адмаўляць грамадзянам у прыёме заяў незалежна ад факта наяўнасці патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
У сувязі з тым, што часта ў грамадзян адсутнічае інфармацыя аб плануемым долевым будаўніцтве ў канкрэтным рэгіёне, ва ўказе канкрэтызавана, што праектныя дэкларацыі павінны публікавацца забудоўшчыкамі не менш як за сем каляндарных дзён за даключэння дагавораў і не менш як у адным дзяржаўным друкаваным выданні, якое распаўсюджваецца ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Інфармацыя аб будаўніцтве таксама павінна размяшчацца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі на іх сайтах у сетцы Інтэрнэт і на інфармацыйных стэндах у трохдзённы тэрмін пасля атрымання яе ад забудоўшчыка.
У адпаведнасці з Указам ад 15 чэрвеня 2006 года № 396 дольшчык мае права ўступіць свае правы па дагавору блізкім сваякам, кола якіх вызначана. Указам прадугледжана, што ў выпадку, калі новы дольшчык мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, забудоўшчык павінен пералічыць яму кошт 1 кв.м у адпаведнасці з цаной, устаноўленай для такіх грамадзян у гэтым жылым доме.
Указам таксама ўстаноўлена, што забудоўшчык абавязаны на працягу дзесяці рабочых дзён пасля ўводу шматкватэрнага жылога дома ў эксплуатацыю інфармаваць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, арганізацыі, у якіх дольшчыкі стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб будаўніцтве гэтымі дольшчыкамі жылых памяшканняў у гэтым жылым доме з пазначэннем іх агульнай плошчы.
Увядзенне такой нормы абумоўлена тым, што на практыцы пры будаўніцтве кватэры долевым спосабам грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, не інфармуюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы аб будаўніцтве. Акрамя таго, некаторыя дольшчыкі не рэгіструюць у мясцовых органах рэгістрацыі нерухомай маёмасці і зямельнага кадастра ўзнікшае ў іх права ўласнасці на пабудаванае ўжо жылое памяшканне. Названыя грамадзяне могуць паўторна выкарыстаць магчымасць ільготнага будаўніцтва жылля, паколькі ў выканкамах, у якіх яны стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, адсутнічае інфармацыя аб фактычным паляпшэнні імі сваіх жыллёвых умоў.
Прыняцце ўказа не запатрабуе выдзялення дадатковых бюджэтных сродкаў. |