Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння незалежнасці.
«Наша стратэгічнае партнёрства дапамагае паспяхова адстойваць нацыянальныя інтарэсы і каштоўнасці на міжнароднай арэне», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што, нягледзячы на глабальны фінансавы і эканамічны крызіс, беларуска-венесуэльскія праекты набываюць усё большую сілу.
Прэзідэнт пажадаў венесуэльскаму калегу здароўя, шчасця і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Венесуэлы – міру і дабрабыту. |