У сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай Арміі, працоўных, партызан і падпольшчыкаў пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў, вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны" ўзнагароджаны 22 населеныя пункты краіны. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 чэрвеня.
За мужнасць і стойкасць, праяўленыя абаронцамі беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў, вымпелам узнагароджаны гарады Брэст, Бабруйск, Барысаў, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Заслаўль, Клічаў, Крычаў, Ліда, Мінск, Магілёў, Маладзечна, Орша, Полацк, Скідзель, гарадскія пасёлкі Бягомль, Лоеў, Акцябрскі (Карпілаўка), Ушачы, вёска Астрашыцкі Гарадок. |