Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 чэрвеня падпісаў Указ № 334 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. № 320".
Прыняцце Указа, які ўносіць змяненні і дапаўненні ва Указ ад 13 чэрвеня 2001 г. № 320 "Аб зацвярджэнні Статута Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь", абумоўлена прывядзеннем названага дакумента ў адпаведнасць з заканадаўствам. Перш за ўсё з Дэкрэтам ад 4 лістапада 2008 г. № 22 "Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)", указамі ад 5 красавіка 2006 г. № 203 "Аб стварэнні ўстановы адукацыі "Палескі дзяржаўны універсітэт" і ад 19 снежня 2008 г. № 694 "Аб удзеле Нацыянальнага банка ў стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства", Законам Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 года "Аб крэдытных гісторыях".
У сувязі з гэтым РУП "Цэнтр банкаўскіх тэхналогій" выключаецца з пераліку арганізацый Нацыянальнага банка; на Нацбанк ускладаюцца функцыі па фарміраванню крэдытных гісторый, а таксама прадастаўленню крэдытных справаздач карыстальнікам і суб'ектам крэдытных гісторый; у рэзерв ДУ "Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб" накіроўваецца 80 % прыбытку Нацыянальнага банка.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |