Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 25 чэрвеня падпісаў Указ № 336, якім унесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя ўказы Прэзідэнта па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання.
Дакументам прыведзены, у прыватнасці, нарматыўныя прадпісанні шэрага заканадаўчых актаў у адпаведнасць з патрабаваннямі Дэкрэта № 1 ад 16 студзеня 2009 года, які ўводзіць заяўны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання.
Акрамя таго, праведзена карэкціроўка ўказаў ад 6 ліпеня 2005 года № 314 і ад 13 чэрвеня 2008 года № 329 адносна рэгламентацыі механізма правядзення ліквідацыйнай працэдуры суб'ектаў гаспадарання.
На Міністэрства юстыцыі ўскладзены кантроль за выкананнем парадку ўзаемадзеяння рэгіструючых органаў з іншымі дзяржаўнымі органамі ў працэсе пастаноўкі зарэгістраваных суб'ектаў гаспадарання на адпаведныя віды ўліку (падатковы, статыстычны, у якасці страхавальніка па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў).
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |