Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны мытнай службы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём мытніка.
За гады незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь сфарміравана сучасная мытная служба. Створаны неабходная заканадаўчая база, належная інфраструктура, укаранёны перадавыя метады кантролю.
Сёння мытныя органы займаюць важнае месца ў рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці, фарміраванні бюджэту краіны, спыненні трансгранічнай злачыннасці, умацаванні бяспекі дзяржавы і забеспячэнні яе суверэнітэту.
Перакананы, што і ў далейшым вы будзеце дасканала і аператыўна вырашаць адказныя дзяржаўныя задачы па абароне эканамічных інтарэсаў рэспублікі, сумленна служыць Айчыне, сваёй працай садзейнічаючы ўмацаванню яе пазіцый у свеце.
У гэты знамянальны дзень жадаю ўсяму асабоваму складу, ветэранам мытных органаў і членам іх сем'яў моцнага здароўя, шчасця, аптымізму і далейшай плённай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка |