Аб асобных пытаннях выплаты акцызаў і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 г. № 709
У мэтах прыцягнення ў бюджэт фінансавых рэсурсаў:
1. Устанавіць, што з 1 ліпеня па 31 снежня 2009 г.:
1.1. не абкладаюцца акцызамі пры ўвозе тавараў на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь:
каньякі, разлітыя ў тару ёмістасцю больш за два літры, якая не адносіцца да спажывецкай , што выкарыстоўваюцца для ўласнай вытворчасці;
газ вуглевадародны звадкаваны і газ прыродны паліўны кампрыміраваны;
1.2. падлягаюць абкладанню акцызамі тавары, названыя ў абзацы трэцім падпункта 1.1 гэтага пункта, пры іх рэалізацыі (водпуску) арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі для запраўкі транспартных сродкаў (уключаючы ўласныя транспартныя сродкі) праз аўтазаправачныя станцыі, а таксама з выкарыстаннем паліўна-раздатачнага абсталявання.
2. Унесці ў дадатак да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2008 г. № 709 ”Аб стаўках акцызаў на падакцызныя тавары“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2009 г., № 4, 1/10342) змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі (прыкладаецца).
3. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2009 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |