Аб дадатковых мерах сацыяльнай абароны насельніцтва
У мэтах узмацнення сацыяльнай абароны насельніцтва:
1. Устанавіць, што:
1.1. непрацуючыя грамадзяне, якія з’яўляюцца заснавальнікамі (удзельнікамі) акцыянерных таварыстваў, не адносяцца да ліку занятых грамадзян у адпаведнасці з заканадаўствам аб занятасці і могуць быць зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных;
1.2. з грамадзянамі ў перыяд іх знаходжання ў водпуску без захавання заработнай платы, прадастаўленым па ініцыятыве наймальніка, накіраванымі (па іх жаданню) органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на аплатныя грамадскія работы да наймальнікаў, фінансуемых са сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў, або на аплатныя грамадскія работы, арганізаваныя на аб’ектах, фінансуемых з названых крыніц, заключаюцца грамадзянска-прававыя дагаворы і выплата ўзнагароджанняў па такіх дагаворах ажыццяўляецца са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, што накіроўваюцца на забеспячэнне занятасці насельніцтва.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтым Указам.
3. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |