Жыхарам Гродзенскай вобласці
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні ў сувязі з 65-годдзем утварэння Гродзенскай вобласці.
Заснаваная ў ваенным 1944 годзе вобласць прайшла вялікі шлях. У кароткія тэрміны жыхары змаглі аднавіць разбураную народную гаспадарку, узняць з руін гарады і вёскі.
Самаадданая праца гараджан і сельскіх жыхароў ператварыла Прынёманскі край у адзін з перадавых, паспяховых, сацыяльна стабільных рэгіёнаў з высокімі паказчыкамі эканамічнага развіцця, багатым інтэлектуальным і кадравым патэнцыялам.
Перадавыя пазіцыі займае вобласць і ў сельскагаспадарчай вытворчасці. За вопытам атрымання рэкордных ураджаяў, надояў і прыбаўленняў у вазе сюды едуць аграрыі ўсёй рэспублікі.
На Гродзеншчыне ўражальнымі тэмпамі вядзецца будаўніцтва жылля, добраўпарадкоўваюцца населеныя пункты, рэстаўрыруюцца гістарычныя помнікі. Вобласць вызначаецца навуковымі, культурнымі і спартыўнымі дасягненнямі. Тут паслядоўна рэалізуюцца ўсе прынятыя сацыяльныя праграмы, што дае падставу з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Поспехі працаўнікоў Прынёманскага краю - гэта вынік іх працавітасці, прафесіяналізму, творчасці і энергіі.
Жадаю жыхарам Гродзеншчыны моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў на карысць любімай Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка |