Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2006 г. № 356
1. Унесці ў Палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2006 г . № 356 ”Аб дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ“ (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 86, 1/7622 ), наступныя дапаўненні і змяненні:
1.1. дапоўніць пункт 2 часткай чацвёртай наступнага зместу:
”Работы, што прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную навукова-тэхнічную або навуковую экспертызу, не падлягаюць экспертызе на прадмет іх адпаведнасці патрабаванням, вызначаным у частцы першай гэтага пункта.“;
1.2. у частцы першай пункта 4:
дапоўніць частку пасля абзаца другога абзацам наступнага зместу:
”копію дагавора на выкананне гэтай работы (пры яго наяўнасці);“;
абзацы трэці – пяты лічыць адпаведна абзацамі чацвёртым – шостым;
абзац шосты выключыць;
1.3. частку першую пункта 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
”5. Установа на працягу дваццаці рабочых дзён пасля паступлення дакументаў, прадугледжаных у частцы першай пункта 4 гэтага Палажэння, разглядае іх і пры адпаведнасці работы крытэрыям, што прад’яўляюцца заканадаўствам да навуковых даследаванняў і распрацовак:
ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю работы, названай у частцы чацвёртай пункта 2 гэтага Палажэння;
накіроўвае дакументы ў дзяржаўныя органы і арганізацыі згодна з часткай трэцяй пункта 2 гэтага Палажэння для правядзення экспертызы работы аб адпаведнасці яе крытэрыям, вызначаным у частцы першай пункта 2 гэтага Палажэння.“;
1.4. у пункце 6 словы ”ў пункце 2“ замяніць словамі ”ў частцы першай пункта 2“;
1.5. пункт 9 выключыць.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |