Аб Дзяржаўнай праграме сбору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 - 2015 гады
У мэтах павелічэння аб’ёмаў збору (нарыхтоўкі) другаснай сыравіны і задавальнення ў ёй патрэбнасцей перапрацоўчых арганізацый Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я ю:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Дзяржаўную праграму збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 - 2015 гады* (далей – Дзяржаўная праграма).
2. Вызначыць дзяржаўнымі заказчыкамі Дзяржаўнай праграмы Міністэрства гандлю, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі , Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прамысловасці, Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці , Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.
3. Дзяржаўныя заказчыкі ў межах сваёй кампетэнцыі:
штогод распрацоўваюць комплексныя планы па рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы з называннем выканкаўцаў і тэрмінаў выканання;
уносяць пры неабходнасці змяненні і дапаўненні ў тэрытарыяльныя і галіновыя праграмы, што датычацца збору (нарыхтоўкі) і перапрацоўкі другаснай сыравіны;
распрацоўваюць пры неабходнасці і накіроўваюць у Міністэрства гандлю прапановы аб унясенні змяненняў у Дзяржаўную праграму;
каардынуюць дзейнасць адпаведных выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы;
ажыццяўляюць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, што выдзяляюцца для рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ;
штогод да 10 лютага прадстаўляюць у Міністэрства гандлю справаздачу аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы.
4. Ускласці функцыі каардынатараў Дзяржаўнай праграмы на Міністэрства гандлю, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў межах іх кампетэнцыі.
Міністэрства гандлю:
каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання , аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама па збору (нарыхтоўцы) другаснай сыравіны і эканамічна абгрунтаванаму яе выкарыстанню, а таксама дзейнасць дзяржаўных заказчыкаў у ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы;
штогод на аснове справаздач, што прадстаўляюцца ў адпаведнасці з абзацам сёмым пункта 3 гэтага Указа, рыхтуе зводную інфармацыю аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы і да 25 лютага ўносіць яе ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі каардынуе работу, што праводзіцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, па збору (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў, будаўніцтву станцый сарціроўкі і заводаў па перапрацоўцы камунальных адходаў.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ажыццяўляе меры па рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне абыходжання з ад ходамі, забяспечвае распрацоўку і выкананне планаў і мерапрыемстваў па абыходжанню з адходамі, ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за недапушчэннем захавання другасных матэрыяльных рэсурсаў і штогод да 25 лютага прадстаўляе ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь інфармацыю аб выніках праведзенай работы.
5. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:
давесці Дзяржаўную праграму да зацікаўленых;
штогод, пачынаючы з 2010 года, да 15 сакавіка прадстаўляць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь справаздачу аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы ;
сумесна з дзяржаўнымі заказчыкамі, вызначанымі ў пункце 2 гэтага Указа:
забяспечыць рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ва ўстаноўленыя тэрміны;
пры фарміраванні рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на чарговы фінансавы год прадугледжваць выдзяленне неабходных сродкаў для выканання мерапрыемстваў (заданняў) Дзяржаўнай праграмы ;
прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.
6. Ускласці персанальную адказнасць за своечасовае выкананне мерапрыемстваў (заданняў) Дзяржаўнай праграмы на кіраўнікоў аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі заказчыкамі.
7. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
8. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
_________________
* Не рассылаецца.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |