Аб часовым устанаўленні ставак увазных мытных пошлін
У мэтах упарадкавання ўвозу асобных тавараў на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь:
1. Устанавіць тэрмінам на 9 месяцаў стаўкі ўвазных мытных пошлін на тавары, што ўвозяцца на мытную тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, згодна з дадаткам.
2. Міністэрству замежных спраў ва ўстаноўленым парадку інфармаваць Сакратарыят Інтэграцыйнага Камітэта Еўразійскага эканамічнага супольніцтва аб прыняцці гэтага Указа.
3. Гэты Указ уступае ў сілу праз 10 дзён з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |