Паважаныя работнікі аховы здароўя!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём медыцынскіх работнікаў.
Лячэнне спакон веку лічылася самым шанаваным і высакародным заняткам. Паўсядзённы клопат аб здароўі насельніцтва, папярэджанне захворванняў, вяртанне хворых да паўнацэннага жыцця - усё гэта надае асаблівы статус медыцынскім работнікам, людзям высокага грамадскага абавязку.
Сёння можна з упэўненасцю канстатаваць, што дзякуючы вашым намаганням дасягнута адна з асноўных мэт дзяржавы і сістэмы аховы здароўя - забеспячэнне дадатнай дынамікі медыка-дэмаграфічных працэсаў па такіх напрамках, як павелічэнне працягласці жыцця, зніжэнне ўзроўню смяротнасці і небяспечных захворванняў. Інтэнсіўнае развіццё медыцыны, даступнасць медыцынскай дапамогі - найважнейшыя фактары дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.
Мы аддаём належнае сапраўды самаадданай рабоце вучоных-медыкаў, практыкуючых урачоў, малодшага і сярэдняга медыцынскага персаналу, фармацэўтаў і правізараў па захаванню здароўя і жыцця людзей. Выказваю сардэчную ўдзячнасць за вашу штодзённую гуманную працу.
Жадаю вам добрага здароўя, шчасця, поспехаў у вашай нялёгкай, але такой неабходнай службе на карысць беларускага народа.
Аляксандр Лукашэнка |