Аб фондах папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў па асобных відах страхавання
1. Зацвердзіць:
1.1. памер адлічэнняў у фонд папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў па:
па абавязковым медыцынскім страхаванні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, - 15 працэнтаў ад паступіўшых страхавых узносаў;
па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў - 8 працэнтаў ад паступіўшых страхавых узносаў па дагаворах унутранага і пагранічнага страхавання;
па абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі, па абавязковым страхаванні пабудоў, якія належаць грамадзянам, па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, па добраахвотным страхаванні медыцынскіх расходаў - 5 працэнтаў ад паступіўшых страхавых узносаў па кожным з названых відаў страхавання;
па добраахвотным страхаванні жыцця - 1 працэнт ад паступіўшых страхавых узносаў;
1.2. прыкладзенае Палажэнне аб парадку і напрамках выкарыстання сродкаў фондаў папераджальных (прэвентыўных) мерапрыемстваў па асобных відах страхавання.
2. Кантроль за выкананнем гэтага Указа ўскласці на Камітэ т дзяржаўнага кантролю.
3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага а публікавання і распаўсюжвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2009 г .
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |