Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2009Чэрвень1-7 чэрвеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-7 чэрвеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам энергетыкі і нафты Венесуэлы Рафаэлем Рамірэсам Карэньё
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексікі Феліпе де Хесусу Кальдэрону Інахосу
Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі правяла комплексную рэйдавую праверку ў горадзе Гродне і Гродзенскай вобласці
Беларусь і Украіна дамаўляюцца аб гарантаваных пастаўках беларускіх шын
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне назначыць Анатоля Сівака начальнікам Беларускай чыгункі
Александр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя рашэнні
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам Прэм'ер-міністра - Міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з катастрофай самалёта кампаніі Air France
Каментарый да Указа № 275 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Каментарый да Указа № 277 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Каментарый да Указа № 276 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Каментарый да Указа № 274 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Каментарый да Указа № 267 ад 28 мая 2009 г.
Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Куляшова Анатоля Нілавіча Міністрам унутраных спраў
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню КДК Зянона Ломаця
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Беларускага аграпрамысловага тыдня з адкрыццём гэтага форуму
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана і Старшыню Савета Міністраў Сільвіо Берлусконі
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю буйным друкаваным выданням Расіі
border=0 border=0
Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі правяла комплексную рэйдавую праверку ў горадзе Гродне і Гродзенскай вобласці

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі 5 чэрвеня правяла комплексную рэйдавую праверку работы шэрага структурных падраздзяленняў і службаў выканаўчых і распарадчых органаў улады ў горадзе Гродне і Гродзенскай вобласці. Мэта - высветліць, як выконваецца Дырэктыва № 2 аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апатару, як арганізавана работа службы "адно акно", а таксама са зваротамі грамадзян.

Гэта праверка была праведзена знянацку. Мясцовыя ж органы ўлады ў Гродне і Гродзенскай вобласці чакалі, што ў гэты дзень работнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць толькі планавыя сустрэчы ў працоўных калектывах, прыём грамадзян па асабістых пытаннях, якія сапраўды адбыліся, у прыватнасці ў ААТ "Малочны свет".

Але Адміністрацыя Прэзідэнта нечакана для гродзенскіх чыноўнікаў праверыла, як вырашаецца задача дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату. Такі падыход дае магчымасць вызначыць рэальную сітуацыю на месцах па выкананні патрабаванняў Прэзідэнта.

"Работа са зваротамі грамадзян - адзін з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржаўных органаў, - адзначыў Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей. - Недапушчальныя фармалізм і раўнадушнасць у адносінах да людзей, за гэта прадугледжана строгая адказнасць аж да зняцця з кіруючых пасад". Ён нагадаў аб жорсткім патрабаванні Прэзідэнта ўважліва ставіцца да людзей, да іх праблем і клопатаў.

У выніку праверкі быў выяўлены шэраг істотных недахопаў. Так, у прыватнасці, у ваенкамаце і цэнтральнай раённай бальніцы Астравецкага раёна адмовіліся па першым патрабаванні выдаць кнігі заўваг і прапаноў, дапусціўшы тым самым прамое парушэнне заканадаўства. У гэтым жа раёне выяўлены факты адсутнасці на рабочых месцах службовых асоб, якія павінны былі весці асабісты прыём грамадзян. Таксама адсутнічала інфармацыя аб тых, хто павінен быў іх у гэты час замяняць.

Недапушчальны факт: у адміністрацыі Акцябрскага раёна горада Гродна работнік, адказны за вядзенне сайта сваёй установы, нават не мае доступу для выхаду ў Інтэрнэт. Узнікае заканамернае пытанне: як жа ён тады выконвае свае функцыянальныя абавязкі? Таксама высветлілася, што служба "аднаго акна" ў гэтым раёне мае істотныя недахопы, не адпавядае патрабаванням заканадаўства, арганізавана зусім нязручна для людзей.

Шэраг вышэйназваных праблем характэрны і для Мастоўскага раёна, дзе таксама прайшла такая праверка.

Галоўны вывад, які быў зроблены па выніках праверкі, - работа па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату вядзецца, але адсутнічае дакладны, сістэмны падыход да гэтай праблемы. Уплыў кіраўніцтва і адказных службовых асоб - аслаблены.

Напрыклад, высветлілася, што ў Ваўкавыску пытанне аб дэбюракратызацыі дзяржапарату разглядалася на пасяджэнні райвыканкама толькі ў верасні 2007 года.

Мясцовым органам улады даручана неадкладна ўстараніць выяўленыя недахопы і навесці належны парадак.

Вынікі гэтай праверкі будуць выкарыстаны пры падрыхтоўцы пасяджэння калегіі Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Не выключана, што вынікі праведзенай работы стануць падставай для пастаноўкі пытання аб адпаведнасці шэрага чыноўнікаў займаемым пасадам.

Адміністрацыя Прэзідэнта і ў далейшым будзе праводзіць такія неспадзяваныя праверкі і прымаць па іх выніках канкрэтныя меры - да таго часу, пакуль сітуацыя кардынальна не палепшыцца. Жорсткае патрабаванне Кіраўніка дзяржавы па дэбюракратызацыі дзяржапарату павінна няўхільна выконвацца.

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь