Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Украіны аб умовах паставак ва Украіну новых гумавых пнеўматычных шын для легкавых аўтамабіляў. Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 чэрвеня.
Пагадненнем устанаўліваецца гарантаваны аб'ём пастаўкі беларускіх шын ва Украіну па цэнах не ніжэйшых за тыя, што ўстанаўліваюцца пры рэалізацыі іх на ўнутраным рынку Беларусі. Заключэнне пагаднення будзе садзейнічаць захаванню гэтага тавару на ўкраінскім рынку.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне Валянцін Вялічка.
Пагадненне будзе часова прымяняцца з даты падпісання да яго ўступлення ў сілу. |