Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 4 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні. Аляксандр Лукашэнка назначыў:
Патупчыка Уладзіміра Мікалаевіча - намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь;
Латушку Паўла Паўлавіча - Міністрам культуры;
Міцкевіча Валерыя Вацлававіча - намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Мацвейчука Уладзіміра Фёдаравіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
Калініна Анатоля Мікалаевіча - Памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па г.Мінску;
Асіпенку Вячаслава Аляксандравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова;
Хвастова Міхаіла Міхайлавіча - пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у г.Жэневе;
Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:
Васіленкі Вячаслава Аляксандравіча - намеснікам Міністра фінансаў;
Мацкевіча Алега Сяргеевіча - намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;
Кузняцова Ігара Валер'евіча - старшынёй Міёрскага райвыканкама;
Арлова Мікалая Валер'евіча - кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска;
Некрашэвіча Віктара Уладзіміравіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;
Вырко Генадзя Яўгенавіча - старшынёй канцэрна "Беллегпрам";
Пятрушу Віктара Леанідавіча - дырэктарам Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі;
Несцярэнку Уладзіміра Васільевіча - генеральным дырэктарам рэспубліканскага унітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства "Аршанскі льнокамбінат";
Шаева Валянціна Пятровіча - пракурорам Гомельскай вобласці;
Архіпава Аляксандра Міхайлавіча - пракурорам Мінскай вобласці;
Лаўцель Валянціны Аляксандраўны - дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Гранітэкс";
Башметава Валерыя Сцяпанавіча - членам Віцебскага аблвыканкама.
Прадоўжаны на тры гады тэрмін знаходжання на пасадзе:
намесніка начальніка галоўнага арганізацыйнага ўпраўлення Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Банькоўскага Аляксандра Міхайлавіча;
намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення прававога і дакументацыйнага забеспячэння Сакратарыята Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі Яршова Аляксея Мікалаевіча.
Звяртаючыся да кіраўнікоў мясцовых органаў улады, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Будзьце вельмі ўважлівыя да людзей, да іх праблем. Свет, як гэта прынята цяпер гаварыць, перажывае сур'ёзны фінансава-эканамічны крызіс. І трэба зрабіць усё, каб на кожным рабочым месцы была адпаведная аддача. Усе павінны разлічваць толькі на сябе, а не чакаць дапамогі збоку".
У размове з Генадзем Вырко, які павінен будзе ўзначаліць канцэрн "Беллегпрам", Прэзідэнт адзначыў, што работу галіны неабходна вывесці на больш высокі ўзровень. Для гэтага ёсць неабходныя перадумовы, перш за ўсё, уласная сыравінная база. Пры гэтым важна не толькі забяспечыць якаснай прадукцыяй унутранага спажыўца, але і больш актыўна выходзіць на знешнія рынкі.
У размове з пракурорскімі работнікамі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння сабралася шмат пытанняў да работы пракуратуры. У сувязі з гэтым плануецца перагледзець адпаведнае заканадаўства, узмацніць наглядныя функцыі пракуратуры. У бліжэйшы час, сказаў Прэзідэнт, таксама адбудзецца нарада па рабоце МУС.
"Мы правядзём сур'ёзную размову з работнікамі пракуратуры. Настаў час на ўзроўні Прэзідэнта прынцыпова абазначыць хібы работы ў гэтым дзяржаўным органе, і я хацеў бы, каб усе пачулі мае патрабаванні і да МУС, і да пракуратуры", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Звяртаючыся да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Малдове Вячаслава Асіпенкі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Мы маем намер пашырыць адносіны з Малдовай". |