Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў паведамленняў прэс-службы2009Чэрвень1-7 чэрвеня
border=0 border=0 border=0
border=0 1-7 чэрвеня border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам энергетыкі і нафты Венесуэлы Рафаэлем Рамірэсам Карэньё
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Мексікі Феліпе де Хесусу Кальдэрону Інахосу
Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі правяла комплексную рэйдавую праверку ў горадзе Гродне і Гродзенскай вобласці
Беларусь і Украіна дамаўляюцца аб гарантаваных пастаўках беларускіх шын
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Швецыі Карла XVI Густава з нацыянальным святам
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне назначыць Анатоля Сівака начальнікам Беларускай чыгункі
Александр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у пасяджэнні Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь разгледзеў кадравыя рашэнні
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам Прэм'ер-міністра - Міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з катастрофай самалёта кампаніі Air France
Каментарый да Указа № 275 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Каментарый да Указа № 277 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Каментарый да Указа № 276 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Каментарый да Указа № 274 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Каментарый да Указа № 267 ад 28 мая 2009 г.
Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Куляшова Анатоля Нілавіча Міністрам унутраных спраў
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Старшыню КДК Зянона Ломаця
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Беларускага аграпрамысловага тыдня з адкрыццём гэтага форуму
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана і Старшыню Савета Міністраў Сільвіо Берлусконі
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю буйным друкаваным выданням Расіі
border=0 border=0
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з намеснікам Прэм'ер-міністра - Міністрам замежных спраў Ізраіля Авігдорам Ліберманам04.06.2009

Ізраіль можа аказаць падтрымку Беларусі ў нармалізацыі адносін з Еўропай і ЗША. Такую думку выказаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 чэрвеня на сустрэчы з намеснікам Прэм'ер-міністра Дзяржавы Ізраіль - Міністрам замежных спраў Авігдорам Ліберманам.

"Ізраіль для Беларусі краіна не чужая, таму што там жыве не адзін дзесятак тысяч нашых суайчыннікаў. Лёс гэтых людзей нам неабыякавы. Гэта вядома кожнаму чалавеку ў нас у краіне і гэта ведае кожны, хто калісьці паехаў з тэрыторыі Беларусі ў Ізраіль. Перасяленцы з Беларусі, нашы яўрэі, - гэта людзі асаблівыя. Гэта пяшчотная, маральная нотка нашых адносін, якая накладвае адбітак на ўсе нашы адносіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Авігдора Лібермана.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што ў Беларусі ўважліва назіралі за выбарамі ў Ізраілі. "Вы ведаеце нашы адносіны да вас і вашай партыі (Авігдор Ліберман з 1999 года з'яўляецца старшынёй партыі "Наш дом - Ізраіль"), мы балелі за вас, і я вельмі рады, што ўсё склалася так, як вы хацелі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі, дадаўшы, што "гэты перыяд у Ізраілі нельга страціць, і неабходна зрабіць максімум па наладжванні адносін паміж дзвюма дзяржавамі".

У сваю чаргу Авігдор Ліберман падкрэсліў, што "Ізраіль цэніць уздым у адносінах з Беларуссю" і адзначыў, што настаў час узмацніць эканамічны складальнік супрацоўніцтва дзвюх краін. Ён таксама падзякаваў Беларусі за аднаўленне мемарыяла ў памяць загінуўшых у Мінскім гета. "Для нас вельмі важна захаваць гістарычную праўду аб Другой сусветнай вайне. Немагчыма пастаянна перапісваць гісторыю або адмаўляць факт Халакоста", - сказаў Авігдор Ліберман.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Ізраілем у 2008 годзе склаў $68,2 млн. (экспарт - $5,7 млн., імпарт - $62,5 млн.). У студзені-красавіку 2009 года тавараабарот склаў $18,5 млн. (экспарт - $1,9 млн., імпарт - $16,6 млн.).

У Ізраіль пастаўляюцца алмазы, нафтапрадукты, тавары харчовай і лёгкай прамысловасці. Асноўнымі артыкуламі ізраільскага імпарту ў Беларусь з'яўляюцца інсектыцыды і гербіцыды, лекавыя прэпараты, фруктовыя і агароднінныя сокі, фрукты, фарбавальныя рэчывы, медыцынскае абсталяванне, прадукты харчавання, лісты і плёнкі з пластмас і палімераў, вырабы з металакерамікі.

На 2009 год прапрацоўваецца магчымасць правядзення першага пасяджэння сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве. Намецілася тэндэнцыя да павелічэння прытоку ізраільскіх інвестыцый у беларускую эканоміку. У 2008 годзе з Ізраіля паступіла інвестыцый на $11,6 млн., што з'яўляецца найбольшым паказчыкам за ўвесь час двухбаковых адносін.

Кампанія Fishman Group вывучае магчымасць удзелу ў рэалізацыі праекта па будаўніцтве інфраструктуры Парку высокіх тэхналогій. Прапрацоўваецца магчымасць прыцягнення інвестыцый кампаніі BSG (будаўніцтва аб'ектаў нерухомай маёмасці), Merhav (рэалізацыя праектаў у галіне сельскай гаспадаркі), IDB (інвестыцыі ў банкаўскі сектар).

© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь