Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 чэрвеня падпісаў Указ № 277 "Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці".
У мэтах адраджэння гісторыка-геральдычных традыцый Віцебшчыны Прэзідэнт заснаваў афіцыйныя геральдычныя сімвалы адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці: гербы і сцягі Віцебскай вобласці, горада Лепеля, гарадскога пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна, вёскі Пераброддзе Міёрскага раёна, сцягі горада Сянно і Сенненскага раёна, а таксама гарадоў Дзісна, Міёры, Новалукомль, Паставы, Чашнікі, гарадскога пасёлка Расоны. Зацверджаны палажэнні аб пералічаных афіцыйных геральдычных сімвалах, іх апісанні і выявы.
Указам таксама выкладзены ў новай рэдакцыі Палажэнне аб гербе горада Віцебска, яго апісанне і выява, а таксама апісанне і выява сцяга горада Віцебска, зацверджаныя Указам Прэзідэнта ад 9 лютага 2004 года № 60. |