Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 28 мая падпісаў Указ № 267 "Аб выкарыстанні ў 2009 годзе сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду".
На 2009 год расходная частка дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду арганізацыі збору (нарыхтоўкі) і выкарыстання адходаў у якасці другаснай сыравіны зацверджана ў суме Br8 млрд.
Сродкі плануецца накіраваць на выкананне наступных мерапрыемстваў:
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы вытворча-нарыхтоўчых арганізацый;
- набыццё прыёмных пунктаў модульнага тыпу для адкрыцця комплексных прыёмных пунктаў у аграгарадках, у рамках выканання Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады;
- пакрыццё затрат арганізацыям, якія ажыццяўляюць раздзельны збор і перапрацоўку адходаў у якасці другаснай сыравіны;
- фінансаванне работ дзяржаўнага гандлёва-вытворчага аб’яднання "Белрэсурсы" па каардынацыі збору і перапрацоўкі адходаў у якасці другаснай сыравіны.
Указ прыняты ў мэтах зніжэння экалагічнай нагрузкі на прыроднае асяроддзе і павышэння ўзроўню ўцягнення ў гаспадарчы абарот другаснай сыравіны. |