Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў, гасцей і наведвальнікаў Беларускага аграпрамысловага тыдня з адкрыццём самага буйнога і аўтарытэтнага форуму аграрыяў краіны.
"Наша сельская гаспадарка, перапрацоўчая прамысловасць развіваюцца інавацыйным шляхам, аснову якога складаюць тэхніка-тэхналагічнае перааснашчэнне вытворчасці, рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчых раслін і жывёл, захаванне і павышэнне ўрадлівасці зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у тым, што на працягу гэтага тыдня адбудзецца не толькі абмен ведамі і вопытам, але і будуць заключаны новыя кантракты, зроблены сур'ёзныя крокі на шляху развіцця прагрэсіўнага супрацоўніцтва. |