Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Рэспублікі - Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана і Старшыню Савета Міністраў Сільвіо Берлусконі.
"Упэўнены, што прагрэс, дасягнуты апошнім часам у развіцці беларуска-італьянскага дыялога, будзе трывалай асновай для далейшага пашырэння і ўмацавання супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на карысць народаў Беларусі і Італіі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні Джорджа Напалітана.
У віншавальным пасланні Сільвіо Берлусконі Прэзідэнт Беларусі выказаў глыбокае задавальненне ўмацаваннем дыялога і ўзаемаразуменнем паміж дзвюма краінамі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што ўсебаковае пашырэнне беларуска-італьянскага супрацоўніцтва, традыцыйна цесныя дружалюбныя сувязі паміж нашымі народамі, а таксама плённыя кантакты на вышэйшым узроўні дадуць магчымасць у поўнай меры рэалізаваць значны патэнцыял, які ёсць ва ўсіх сферах узаемадзеяння, на карысць Беларусі і Італіі. |