Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2006 г. № 676
1. Унесці ў пункт 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2006 г. № 676 "Аб некаторых пытаннях кіравання будаўнічай галіной і яе функцыянавання" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 189, 1/8097) наступныя змяненні:
1.1 у падпункце 1.3 словы "можа з’яўляцца зацвярджаемай часткай" замяніць словамі "з’яўляецца зацвярджаемай стадыяй";
1.2. падпункт 1.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"1.4. у архітэктурным і (або) будаўнічым праектах будаўніцтва аб’екта могуць выдзяляцца чэргі будаўніцтва і пускавыя комплексы з правядзеннем дзяржаўнай экспертызы кожнай чаргі будаўніцтва або кожнага пускавога комплексу і зацвярджэннем іх ва ўстаноўленым парадку, а таксама каштарыснай вартасці будаўніцтва аб’екта ў цэлым.
Прыёмка ў эксплуатацыю апошняга пускавога комплексу праводзіцца адначасова з прыёмкай аб'екта ў цэлым або яго апошняй чаргі будаўніцтва.
У будаўнічым праекце могуць выдзяляцца этапы работ па будаўніцтве аб’екта з правядзеннем дзяржаўнай экспертызы кожнага з такіх этапаў.
Пры выдзяленні ў будаўнічым праекце этапаў работ па будаўніцтве аб’екта праектныя работы выконваюцца адначасова з будаўніцтвам аб’екта (далей - паралельнае праектаванне і будаўніцтва аб’екта).
Завершаныя будаўніцтвам этапы работ па будаўніцтве аб’екта падлягаюць прыёмцы ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Чарговасць і тэрміны завяршэння этапаў работ па будаўніцтве аб’екта павінны забяспечваць увод у эксплуатацыю аб’екта будаўніцтва ў цэлым ва ўстаноўлены праектам тэрмін.
Выкананне работ, прадугледжаных у апошнім этапе работ па будаўніцтве аб’екта, павінна забяспечваць поўнае завяршэнне будаўніцтва чаргі, пускавога комплексу, аб’екта будаўніцтва ў аб'ёме, устаноўленым праектна-каштарыснай дакументацыяй.
Рашэнне аб паралельным праектаванні і будаўніцтве аб’екта прымаецца заказчыкам, забудоўшчыкам, калі іншае не вызначана заканадаўствам або інвестыцыйным дагаворам, і называецца ў заданні на праектаванне;";
1.3. з падтэкставай заўвагі да абзаца трэцяга падпункта 1.5 словы ", што не мае заўваг заказчыка пры прыёмцы жылога дома ў эксплуатацыю" выключыць.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць палажэнне аб паралельным праектаванні і будаўніцтве аб’ектаў.
3. Гэты Указ уступае ў сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 2 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
|