Аб унясенні дапаўнення і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 72
У мэтах забеспячэння апераджальнага будаўніцтва аб’ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы п а с т а н а ў л я ю:
1. Унесці ў частку першую падпункта 1.7 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 72 "Аб мерах па дзяржаўным рэгуляванні адносін пры размяшчэнні і арганізацыі будаўніцтва жылых дамоў, аб’ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., № 24, 1/7249) наступныя дапаўненне і змяненні:
пасля слова "інфраструктуры" дапоўніць частку словамі "для раёнаў жылой забудовы";
слова "дарожных" замяніць словамі "рэспубліканскага дарожнага фонду";
словы "арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна, газазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускага канцэрна па паліве і газіфікацыі, арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, Міністэрству транспарту і камунікацый" замяніць словамі "энергазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання электраэнергетыкі "Белэнерга", газазабеспячальных арганізацый, якія ўваходзяць у склад дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі "Белпалівагаз", арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, а таксама сродкаў іншых арганізацый незалежна ад формы ўласнасці".
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін зацвердзіць палажэнні:
аб парадку фінансавання праектавання, будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры для раёнаў жылой забудовы;
аб парадку праектавання і будаўніцтва аб’ектаў у раёнах сядзібнай жылой забудовы;
прыняць іншыя меры па рэалізацыі гэтага Указа.
3. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |