Камандаванню, асабоваму складу, ветэранам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пагранічніка!
У нашай гісторыі нямала яркіх прыкладаў сапраўднага гераізму і мужнасці, адвагі і стойкасці, якія праявілі бясстрашныя абаронцы рубяжоў Айчыны. Пагранічнікі заўсёды першымі прымалі на сябе ўдар ворага.
Адзначаючы ў гэтым годзе 65-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мы аддаём належнае і подзвігу воінаў-пагранічнікаў, якія першымі ўступілі ў няроўную схватку з акупантамі. Адстойваючы кожную пядзю роднай зямлі, яны заклалі аснову будучай Вялікай Перамогі.
Сучаснае пакаленне беларускіх пагранічнікаў дастойна памнажае слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў. Вы праяўляеце высокую пільнасць, баявое майстэрства, вернасць прысязе і воінскаму абавязку. Сваёй ратнай працай уносіце прыкметны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай пагранічнай палітыкі, абарону эканамічных інтарэсаў краіны, барацьбу з арганізаванай злачыннасцю на граніцы, садзейнічаеце развіццю знешнеэканамічных сувязей.
Ваказваю ўпэўненасць, што органы пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь будуць і ў далейшым паспяхова вырашаць пастаўленыя перад імі адказныя задачы.
У гэты ўрачысты дзень жадаю ўсім абаронцам граніцы, ветэранам пагранічнай службы, членам вашых сем'яў здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у службе на карысць нашай Радзімы - Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Лукашэнка |