Аб некаторых пытаннях размяшчэння замежнымі арганізацыямі грашовых сродкаў у банках Рэспублікі Беларусь
У мэтах стварэння спрыяльных умоў для размяшчэння замежнымі арганізацыямі грашовых сродкаў у банках Рэспублікі Беларусь на ўкладных (дэпазітных) рахунках:
1. Устанавіць, што:
замежныя арганізацыі маюць права адкрываць укладныя (дэпазітныя) рахункі ў Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці (далей - банк), для размяшчэння грашовых сродкаў у мэтах захоўвання (распараджэння, звязанага з захоўваннем) і атрымання даходу без пастаноўкі на ўлік у падатковых органах Рэспублікі Беларусь і прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) аб даходах, атрыманых ад размяшчэння такіх грашовых сродкаў;
банк абавязаны паведаміць у падатковы орган па месцы свайго знаходжання аб адкрыцці або закрыцці ўкладнога (дэпазітнага) рахунку замежнымі арганізацыямі на працягу аднаго банкаўскага для пасля адпаведна адкрыцця або закрыцця такога рахунку.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь улічыць палажэнні, прадугледжаныя ў гэтым Указе.
3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнаму банку ў двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам.
4. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |