Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэлегаваны паўнамоцтвы па рэарганізацыі падведамных ёй навукова-практычных цэнтраў. Гэта прадугледжана Указам № 258 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці навукова-практычных цэнтраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", падпісаным Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам 21 мая.
Прэзідыуму НАН Беларусі будзе прадастаўлена права на змяненне складу навукова-практычных цэнтраў, створаных у форме дзяржаўных аб'яднанняў.
Навукова-практычныя цэнтры, створаныя ў форме рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, па ўзгадненню з Бюро Прэзідыума НАН Беларусі змогуць адкрываць, рэарганізоўваць і ліквідаваць свае даччыныя прадпрыемствы, а пераўтварэнне саміх цэнтраў увойдзе ў кампетэнцыю Прэзідыума НАН Беларусі.
Прыняцце Указа дасць магчымасць істотна спрасціць працэдуры, звязаныя з дзейнасцю навукова-практычных цэнтраў, з вырашэннем узнікаючых гаспадарчых і навуковых задач, а таксама павысіць адказнасць НАН за рашэнні, што прымаюцца.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |