Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў дакументаўУказы2009
border=0 border=0 border=0
border=0 2009 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Указ № 671 ад 31 снежня 2009 г.
Указ № 660 ад 28 снежня 2009 г.
Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў у Рэспубліцы Беларусь
Указ № 642 ад 24 снежня 2009 г.
Указ № 641 ад 24 снежня 2009 г.
Указ № 637 ад 17 снежня 2009 г.
Указ № 634 ад 17 снежня 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Правілы дарожнага руху
Указ № 622 ад 11 снежня 2009 г.
Аб удасканаленні парадку рэгулявання зямельных адносін і ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель
Указ № 595 ад 7 снежня 2009 г.
Указ № 592 ад 7 снежня 2009 г.
Указ № 543 ад 16 лістапада 2009 г.
Указ № 538 ад 9 лістапада 2009 г.
Указ № 519 ад 23 кастрычніка 2009 г.
Указ № 524 ад 25 кастрычніка 2009 г.
Указ № 518 ад 23 кастрычніка 2009 г.
Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю
Указ № 510 ад 16 кастрычніка 2009 г.
Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь
Указ № 499 ад 13 кастрычніка 2009 г.
Указ № 479 ад 25 верасня 2009 г.
Указ № 466 ад 24 верасня 2009 г.
Указ № 477 ад 25 верасня 2009 г.
Аб некаторых пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў і ўнясенні змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2009 г. № 194
Указ № 458 ад 14 верасня 2009 г.
Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе
Указ № 441 ад 7 верасня 2009 г.
Указ № 427 ад 21 жніўня 2009 г.
Указ № 414 ад 6 жніўня 2009 г.
Указ № 413 ад 6 жніўня 2009 г.
Указ № 407 ад 4 жніўня 2009 г.
Указ № 404 ад 4 жніўня 2009 г.
Указ N 371 ад 6 ліпеня 2009 г.
Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні
Указ № 355 ад 29 чэрвеня 2009 г.
Указ № 356 ад 30 чэрвеня 2009 г.
Указ № 349 ад 26 чэрвеня 2009 г.
Указ № 350 ад 26 чэрвеня 2009 г.
Указ № 334 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 336 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 331 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 332 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 333 ад 25 чэрвеня 2009 г.
Указ № 328 ад 22 чэрвеня 2009 г.
Указ № 327 ад 22 чэрвеня 2009 г.
Указ № 320 ад 18 чэрвеня 2009 г.
Указ № 314 ад 16 чэрвеня 2009 г.
Указ № 302 ад 10 чэрвеня 2009 г.
Указ № 301 ад 10 чэрвеня 2009 г. аб зніжэнні платы за карыстанне льготнымі крэдытамі для жыллёвага будаўніцтва
Указ № 276 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Указ № 274 ад 2 чэрвеня 2009 г.
Указ № 266 ад 28 мая 2009 г.
Указ № 265 ад 28 мая 2009 г.
Указ № 262 ад 26 мая 2009 г.
Указ № 258 ад 21 мая 2009 г.
Указ № 255 ад 21 мая 2009 г.
Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва
Указ № 256 ад 21 мая 2009 г.
Указ № 243 ад 12 мая 2009 г.
аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы
Указ № 238 ад 7 мая 2009 г.
Указ № 239 ад 7 мая 2009 г.
Указ № 232 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 231 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 233 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 228 ад 5 мая 2009 г.
Указ № 227 ад 30 красавіка 2009 г.
Указ № 224 ад 30 красавіка 2009 г.
Аб аказанні матэрыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян у сувязі са святкаваннем 65-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Указ № 226 ад 30 красавіка 2009 г.
Указ № 196 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 194 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 192 ад 15 красавіка 2009 г.
Указ № 178 ад 6 красавіка 2009 г.
Указ № 175 ад 4 красавіка 2009 г.
Указ № 138 ад 17 сакавіка 2009 года
Указ № 135 ад 17 сакавіка 2009 г.
Указ № 134 ад 17 сакавіка 2009 г.
Указ № 131 ад 17 сакавіка 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2000 г. № 185
Указ № 123 ад 9 сакавіка 2009 г.
Указ № 116 ад 27 лютага 2009 г.
Указ № 106 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 100 ад 19 лютага 2009 г.
Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 г. № 43
Указ № 105 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 104 ад 19 лютага 2009 г.
Указ № 91 ад 12 лютага 2009 г.
Указ № 97 ад 12 лютага 2009 г.
Указ № 70 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 76 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 75 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 74 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 64 ад 6 лютага 2009 г.
Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях будаўніцтва, адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў
Указ № 65 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 60 ад 6 лютага 2009 г.
Указ № 58 ад 2 лютага 2009 г.
Указ № 48 ад 23 студзеня 2009 г.
Указ № 49 ад 23 студзеня 2009 г.
Указ № 23 ад 10 студзеня 2009 г.
Указ № 7 ад 8 студзеня 2009 г.
Указ №6 ад 8 студзеня 2009 г.
Указ № 1 ад 3 студзеня 2009 г.
border=0 border=0
Указ № 255 ад 21 мая 2009 г.
Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва


Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва

У мэтах далейшага развіцця малога прадпрымальніцтва і павышэння эфектыўнасці аказання яму дзяржаўнай падтрымкі:

1. Устанавіць, што да суб’ектаў малога прадпрымальніцтва адносяцца:

індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь;

мікраарганізацыі - зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год да 15 чалавек уключна;

малыя арганізацыі - зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю работнікаў за каляндарны год ад 16 да 100 чалавек уключна.

Сярэдняя колькасць работнікаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва вызначаецца ў парадку, прадугледжаным у частках трэцяй і чацвёртай пункта 4 Палажэння аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва і суб’ектам інфраструктуры падтрымкі малога прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва, што зацвярджаецца гэтым Указам.

Спецыяльнай рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у якасці суб'ектаў малога прадпрымальніцтва або іншага пацвярджэння названага статусу з боку дзяржаўных органаў не патрабуецца.

2. Дзяржаўная фінансавая падтрымка за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва, аказваецца:

2.1. суб’ектам малога прадпрымальніцтва шляхам прадастаўлення:

2.1.1. Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў:

фінансавых сродкаў на аплатнай або бязвыплатнай аснове;

маёмасці на ўмовах лізінгу (фінансавай арэнды);

гарантый па льготных крэдытах, што выдаюцца банкамі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з падпунктам 2.1.3 гэтага пункта;

2.1.2. аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам:

фінансавых сродкаў на зваротнай аплатнай або бязвыплатнай аснове;

субсідый для пакрыцця часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;

субсідый для пакрыцця расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах лізінгу (фінансавай арэнды) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца;

субсідый для пакрыцця часткі расходаў, звязаных з удзелам у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах або з іх арганізацыяй;

2.1.3. банкамі Рэспублікі Беларусь ільготных крэдытаў за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных праграмамі дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва і размешчаных ва ўклады (дэпазіты) гэтых банкаў;

2.2. суб’ектам інфраструктуры падтрымкі малога прадпрымальніцтва (цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва, інкубатарам малога прадпрымальніцтва) шляхам прадастаўлення субсідый аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

3. Фінансаванне мерапрыемстваў праграм дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва (правядзенне конкурсаў, выданне метадычных дапаможнікаў, развіццё інфармацыйных рэсурсаў і іншыя мерапрыемствы), якія не адносяцца да дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, названай у пункце 2 гэтага Указа, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту Міністэрствам эканомікі, мясцовых бюджэтаў - аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам у адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўных закупках.

4. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва і суб’ектам інфраструктуры падтрымкі малога прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва.

5. Прызнаць страціўшымі сілу:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 1996 г. нумар 262 "Аб дзяржаўнай падтрымцы малога прадпрымальніцтва" (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1996 г., нумар 21, арт. 514);

пункт 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 1999 г. нумар 231 "Аб Зборніку дзеючых нарматыўных актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994 - 1998)" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., нумар 33, 1/291) у частцы зацвярджэння рэдакцыйна-тэхнічных змяненняў, унесеных ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 1996 г. нумар 262;

пункт 2 дадатка да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2008 г. нумар 445 "Аб некаторых пытанняў органаў дзяржаўнай статыстыкі" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2008 г., нумар 210, 1/9972).

6. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь:

пачынаючы з 2010 года распрацоўваць і зацвярджаць тэрмінам на 3 гады праграмы дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва;

штогод у праекце рэспубліканскага бюджэту прадугледжваць расходы на фінансаванне праграм дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва ў адпаведнасці з гэтым Указам;

у шасцімесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі.

7. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму:

пачынаючы з 2010 года забяспечыць распрацоўку і зацвярджэнне тэрмінам на 3 гады рэгіянальных праграм дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва;

у двухмесячны тэрмін распрацаваць і зацвердзіць парадак правядзення конкурсаў інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва для іх фінансавання за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэгіянальных праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва.

8. Абласным і Мінскаму гарадскому Саветам дэпутатаў распрацаваць і зацвердзіць палажэнні аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва і суб’ектам інфраструктуры падтрымкі малога прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэгіянальных праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва, у адпаведнасці з гэтым Указам.

9. Дзеянне гэтага Указа не распаўсюджваецца на рашэнні аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва, прынятыя да ўступлення ў сілу гэтага Указа.

10. Гэты Указ уступае ў сілу з 1 ліпеня 2009 г., за выключэннем гэтага пункта і пунктаў 6 - 8, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Указа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

ПАЛАЖЭННЕ аб аказанні дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва і суб’ектам інфраструктуры падтрымкі малога прадпрымальніцтва за кошт сродкаў, прадугледжаных у праграмах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва
border=0 border=0
© 2001-2011 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь