Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы
1. Унесці дапаўненні і змяненні ў наступныя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: 1.1. у пункце 7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 верасня 1996 г. нумар 346 "Аб некаторых мерах па развіццю жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы" (Збор указаў Прэзідэнта і пастаноў Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1996 г., нумар 25, арт. 644; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., нумар 223, 1/8874): частку першую падпункта 7.1 дапоўніць абзацам чацвёртым наступнага зместу:
"юрыдычным асобам, якія маюць філіялы або іншыя адасобленыя падраздзяленні, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, у якіх выручка ад яе рэалізацыі складае не менш як 50 працэнтаў агульнай сумы выручкі кожнага з гэтых філіялаў або іншых адасобленых падраздзяленняў, і якія знаходзяцца ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, для работнікаў гэтых філіялаў або іншых адасобленых падраздзяленняў у такіх населеных пунктах.";
падпункт 7.2 дапоўніць словамі ", іншым юрыдычным асобам у адпаведнасці з гэтым пунктам";
1.2. ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 жніўня 2005 г. нумар 405 "Аб некаторых мерах па будаўніцтву жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., нумар 137, 1/6744; 2007 г., нумар 223, 1/8874):
у пункце 1:
у частцы першай падпункта 1.2 словы "Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь" замяніць словамі "Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва па ўзгадненню з Міністэрствам эканомікі";
абзац першы падпункта 1.3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"1.3. у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па выкананню заданняў на будаўніцтва жылых дамоў (кватэр) у сельскагаспадарчых арганізацыях уключаюцца даныя аб жылых дамах (кватэрах), пабудаваных і рэканструяваных за кошт:";
частку першую падпункта 1.4 пасля слоў "на будаўніцтва (рэканструкцыю)" дапоўніць словамі "або набыццё";
падпункт 6.1 пункта 6 выключыць;
1.3. частку другую пункта 74 Палажэння аб парадку ўліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадастаўлення жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2005 г. нумар 565 "Аб некаторых мерах па рэгуляванню жыллёвых адносін" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., нумар 190, 1/6977; 2008 г., нумар 135, 1/9738), выкласці ў наступнай рэдакцыі:
"Заселеныя службовыя жылыя памяшканні дзяржаўнага жыллёвага фонду, пабудаваныя (рэканструяваныя) або набытыя сельскагаспадарчымі арганізацыямі дзяржаўнай формы ўласнасці, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, якія маюць філіялы або іншыя адасобленыя падраздзяленні, што ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, у якіх выручка ад яе рэалізацыі складае не менш як 50 працэнтаў агульнай сумы выручкі кожнага з гэтых філіялаў або іншых адасобленых падраздзяленняў, з прыцягненнем ільготных крэдытаў, у выпадку пераводу ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі доўгу па такіх крэдытах на грамадзян, якім прадастаўлены гэтыя службовыя жылыя памяшканні, падлягаюць выключэнню са складу службовых жылых памяшканняў па рашэнню адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа да заключэння дагавора пераводу доўгу.".
2. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |