Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 238 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях распараджэння дзяржаўнай маёмасцю". Дакумент падрыхтаваны ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання пытанняў, якія датычацца распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.
Гэтым Указам уносяцца змяненні і дапаўненні:
ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2006 г. № 575 "Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю", якія прадугледжваюць:
магчымасць прыняцця рашэнняў аб продажы дзяржаўнай маёмасці без дакументаў, што засведчваюць дзяржаўную рэгістрацыю права на нерухомую маёмасць, з далейшым афармленнем пакупніком тэхнічных пашпартоў на набытую маёмасць;
распараджэнне маёмасцю, не названай ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2006 г. нумар 575, якая адносіцца да абаротных актываў, замацаваных на праве аператыўнага кіравання або гаспадарчага вядзення за рэспубліканскімі юрыдычнымі асобамі, па рашэнню іх кіраўнікоў;
вызваленне ад абкладання падаткамі, зборамі, што спаганяюцца ў рэспубліканскі бюджэт, абаротаў па бязвыплатнай перадачы дзяржаўнай маёмасці ва ўласнасць недзяржаўных юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
вызначэнне парадку здачы ў арэнду і перадачы ў бязвыплатнае карыстанне маёмасці, што знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці;
устанаўленне парадку вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду вытворчых будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, абсталявання і транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці і размешчаны за межамі Рэспублікі Беларусь;
ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2007 г. № 77 "Аб некаторых пытаннях паніжэння пачатковай цаны продажу маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай уласнасці" ў частцы канкрэтызацыі асобных пытанняў продажу нерухомай і рухомай маёмасці з паніжэннем пачатковай цаны;
ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2007 г. № 108 "Аб некаторых мерах па ўключэнню ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці", якія прадугледжваюць магчымасць продажу на аўкцыёне з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, не завершаных будаўніцтвам аб'ектаў незалежна ад ступені іх гатоўнасці, а таксама незавершаных закансерваваных капітальных пабудоў.
Ва Указе змяшчаецца даручэнне Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь аб вызначэнні парадку продажу аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці на аўкцыёнах з прымяненнем метаду паніжэння пачатковай цаны.
Прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не запатрабуе дадатковага бюджэтнага фінансавання.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |