Штогадовы адкрыты рэспубліканскі конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Беларусі таленавітым маладым вучоным будзе аб’яўляцца да 1 мая, што змяняе і тэрміны ажыццяўлення іншых працэдур адбору. Такія змяненні ўнесены Указам № 239 ад 7 мая 2009 года ў адпаведнае палажэнне аб парадку правядзення конкурсу.
Такое рашэнне дасць магчымасць прыняць удзел у конкурсе большай колькасці маладых вучоных, забяспечыць уважлівы разгляд заслуг кандыдатур і больш якасную падрыхтоўку прапаноў аб назначэнні стыпендыі.
На назначэнне стыпендыі Прэзідэнта не могуць быць вылучаны маладыя вучоныя, якім за апошнія пяць гадоў гэтыя стыпендыі ўжо былі назначаны.
Унесены таксама змяненні ў склад міжведамаснай камісіі па разгляду кандыдатур для назначэння стыпендый. У яе склад уключаны рэктары некаторых ВНУ рэспублікі, кіраўнікі навуковых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншыя.
Прыняцце Указа будзе садзейнічаць удасканаленню дзяржаўнай падтрымкі і заахвочвання найбольш таленавітых і перспектыўных маладых прадстаўнікоў беларускай навукі.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |