Уласнікі зносімых у Мінску дамоў з 1 мая могуць скарыстацца правам выбару ўчастка для будаўніцтва дома ў любым населеным пункце краіны. Адпаведны Указ № 231 "Аб дадатковых мерах па абароне маёмасных правоў пры адабранні ў г.Мінску зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб" Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 5 мая.
У дакуменце вызначаны асаблівасці рэалізацыі правоў уласнікаў жылых дамоў, зносімых у Мінску ў сувязі з адабраннем у іх зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб. Мінскі гарвыканкам да прыняцця рашэння аб адабранні і прадастаўленні зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб абавязаны прапанаваць уласніку зносімага жылога дома, размешчанага ў Мінску, магчымасць рэалізацыі яго права на прадастаўленне па-за чаргой і без аўкцыёну зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ў любым іншым населеным пункце рэспублікі з выплатай грашовай кампенсацыі, прадугледжанай Указам ад 2 лютага 2009 г. № 58.
Гэта права можа быць рэалізавана па выбару ўласніка зносімага жылога дома на падставе яго заявы і пры наяўнасці магчымасці прадастаўлення зямельнага ўчастка ў выбраным ім населеным пункце нараўне з іншымі правамі, раней прадугледжанымі Указам ад 2 лютага 2009 г. № 58.
Указ нумар 231 уступае ў сілу з 1 мая 2009 года.
Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь |