Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2008 года
1. Прызнаць пераможцамі спаборніцтва і занесці на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2008 годзе найлепшых вынікаў:
1.1. у выкананні асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця:
1.1.1. сярод раёнаў - Рагачоўскі раён (першае месца), Івацэвіцкі раён (другое месца), Горацкі раён (другое месца);
1.1.2. сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу:
падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, якія ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або у якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), - рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Калінкавіцкі завод жалезабетонных вырабаў" (першае месца), вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Мінская фабрыка каляровага друку" (другое месца), адкрытае акцыянернае таварыства "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс" (другое месца), навукова-вытворчае прыватнае унітарнае прадпрыемства "ЛЭМТ", г. Мінск (другое месца);
падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, і арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці - даччынае прадпрыемства "Воранаўская сельгастэхніка" Гродзенскага унітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка" (першае месца), таварыства с абмежаванай адказнасцю "Альянспласт", г. Віцебск (другое месца);
1.1.3. сярод будаўнічых арганізацый - будаўнічае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Бабруйскі домабудаўнічы камбінат" (першае месца), адкрытае акцыянернае таварыства "Гомельпрамбуд" (другое месца);
1.1.4. сярод арганізацый сувязі - Мінскі філіял рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" (першае месца), Віцебскі філіял рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" (другое месца);
1.1.5. сярод арганізацый транспарту - рэспубліканскае унітарнае эксплуатацыйна-будаўнічае прадпрыемства "Днепра-Бугскі водны шлях" (першае месца), даччынае унітарнае прадпрыемства "Аўтобусны парк нумар 2" рэспубліканскага аўтатранспартнага унітарнага прадпрыемства "Гроднааблаўтатранс", г. Ліда (другое месца);
1.1.6. сярод арганізацый сферы паслуг - аптова-рознічны цэнтр "Вясёлка" Гомельскага камунальнага аптова-рознічнага унітарнага прадпрыемства "Аблгандальсаюз", г. Гомель (першае месца), прыватнае вытворчае унітарнае прадпрыемства "Дзятлаўскі каапграмхарч" Дзятлаўскага райпо (другое месца), рэспубліканскае унітарнае вытворчае прадпрыемства "Аб'яднанне "Лотас", г. Віцебск (другое месца);
1.1.7. сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу - сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Кастрычнік-Гродна", Гродзенскі раён (першае месца), адкрытае акцыянернае таварыства "Агракамбінат "Дзяржынскі", Дзяржынскі раён (першае месца), рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Саўгас-камбінат "Зара", Мазырскі раён (першае месца), сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Ляхавіцкі", Ляхавіцкі раён (другое месца), адкрытае акцыянернае таварыства "Белавежскі", Камянецкі раён (другое месца), сельскагаспадарчае прыватнае унітарнае прадпрыемства "Дубна", Мастоўскі раён (другое месца);
1.1.8. сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання - дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут тэхналогіі металаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (першае месца), дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Маці і дзіця" Міністэрства аховы здароўя (першае месца), дзяржаўная навуковая ўстанова "Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (другое месца);
1.2. па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў:
1.2.1. сярод раёнаў - Кармянскі раён;
1.2.2. сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу:
падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, што ўваходзяць у склад іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, або у якіх яны ажыццяўляюць кіраванне акцыямі (долямі ў статутных фондах), - унітарнае рэспубліканскае вытворчае прадпрыемства "Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў", філіял рэспубліканскага унітарнага вытворчага прадпрыемства "Віцебскхлебпрам" Полацкі хлебазавод, адкрытае акцыянернае таварыства "Мазырскі машынабудаўнічы завод", адкрытае акцыянернае таварыства "Слоніммэбля";
падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, і арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці - камунальнае унітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства "Мэта", Маладзечанскі раён, камунальнае унітарнае прадпрыемства "Навагрудскі завод металавырабаў", прыватнае унітарнае прадпрыемства "Ніць" грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства глухіх", г. Орша;
1.2.3. сярод будаўнічых арганізацый - адкрытае акцыянернае таварыства "Гомельскі домабудаўнічы камбінат";
1.2.4. сярод арганізацый сувязі - філіял "Мінская гарадская тэлефонная сетка" рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам";
1.2.5. сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу - сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Азяранскі", Мастоўскі раён, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Міхалёўскі", Магілёўскі раён.
2. Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да 30 красавіка 2009 г. абнавіць Рэспубліканскую дошку Гонару.
3. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь правесці афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару напярэдадні Свята працы.
4. Міністэрству інфармацыі, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі шырока асвятляць у сродках масавай інфармацыі вопыт работы пераможцаў спаборніцтва, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка |